Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 6

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 6
6:1Як сме́е хто з вас, маючы цяжбу з іншым бра́там,  судзíцца ў няпра́ведных, а не ў святых?
6:2Хіба́ не ведаеце, што святыя будуць судзíць свет? Дык калі вы будзе судзíць свет, то няўжо вы не варты судзíць значна ме́ншае?
6:3Хіба́ не ведаеце, што мы будзем судзíць ангелаў, то ці не тым больш нешта жыццёвае?
6:4А вы, калі маеце суды жыццёвыя цяжбы, дык аддаяце́ іх на суд тым, якія нічога не значаць у царкве.
6:5На сорам вам кажу: няўжо няма сярод вас ніводнага мудрага, які мог бы рассудзíць братоў сваіх?
6:6А то брат з братам су́дзіцца, ды яшчэ ў няве́рных.
6:7Ужо тое ўвогуле га́ньба для вас, што вы су́дзіцеся адзін з адным. Ці не лепш было б вам пацярпець крыўду́ ці не лепш было б пане́сці страту?
6:8А вы самі крыўдзіце і адбіраеце, прычым у братоў.
6:9Хіба́ не ведаеце, што няправедныя Царства Божага не ўнасле́дуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блуднікí, ні ідалапаклоннікі, ні пралюбадзеі, ні рукаблу́днікі, ні мужаложнікі,
6:10ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхасловы, ні рабаўнікі не ўнасле́дуюць Царства Божага.
6:11І такімі былі некаторыя з вас; але амыліся, але асвяціліся, але апраўдаліся імем Госпада нашага Іісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
6:12Усё мне дазволена, але не ўсё карысна; усё мне дазволена, але нішто не павінна валодаць мною.
6:13Ежа для чэрава, і чэрава для ежы; але Бог знішчыць і адно, і другое. Цела ж не для блуду, а для Госпада, і Гасподзь для цела.
6:14Бог уваскрасіў Госпада, уваскрасіць і нас сілаю Сваёю.
6:15Хіба́ вы не ведаеце, што целы вашы — гэта члены Хрыстовы? Дык што, забяру я члены ў Хрыста, каб зрабіць іх членамі блудніцы? Ні ў якім разе.
6:16Хіба́ не ведаеце, што той, хто злучаецца з блудніцай, становіцца адным це́лам з ёю́ бо ска́зана: “двое будуць адной плоццю”.
6:17А хто злучаецца з Госпадам, той — адзін дух з Госпадам.
6:18Пазбягайце блуду; усякі грэх, які робіць чалавек, ёсць па – за целам, а блуднік грашыць супраць уласнага цела.
6:19Хіба́ не ведаеце, што целы вашы — гэта храм Духа Святога, Які жыве ў вас, Якога маеце ад Бога, і вы не свае́
6:20бо вы куплены дарагою цаною. Таму праслаўляйце Бога і ў це́лах вашых, і ў ду́шах вашых, якія належаць Богу.