Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 2 | |
2:1 | Былí і лжэпраро́кі ў наро́дзе, як і сярод вас бу́дуць ілжэвучы́целі, што прынясу́ць згу́бныя е́расі і, адрака́ючыся ад Уладара́, Які адкупíў іх, навяду́ць са́мі на сябе ху́ткую пагíбель. |
2:2 См.: 🔗2Цім. 4:3 | І многія пойдуць усле́д іхняй распу́снасці, і з – за іх шлях íсціны будзе знясла́ўлены. |
2:3 См.: 🔗Рым. 16:18 | І ў хцíвасці з хíтрымі сло́вамі будуць нажыва́цца на вас; прысу́д ім даўно гато́вы, і пагíбель іх не дрэ́мле. |
2:4 | Бо калі Бог не пашкадава́ў а́нгелаў, якія саграшы́лі, а ў пу́тах це́мры кíнуў іх у пе́кла і аддаў, каб захава́ны былí на суд для пакара́ння; |
2:5 См.: 🔗Быт. 7:7 | і калі не пашкадава́ў старажы́тнага све́ту, а збяро́г васьмяры́х, у тым лíку Ноя, прапаве́дніка пра́веднасці, навёўшы пато́п на свет бязбо́жных; |
2:6 См.: 🔗Быт. 19:24 | і калі гарады́ Садо́ма і Гамо́ры спапялíў, асудзíўшы на знішчэ́нне і да́ўшы пры́клад таго, што чака́е бязбо́жнікаў, |
2:7 См.: 🔗Быт. 19:5 | а пра́веднага Лота, прыгне́чанага распу́снымі паво́дзінамі беззако́нных, вы́ратаваў, |
2:8 См.: 🔗Иез. 9:4 | бо гэты пра́веднік, жывучы́ сярод іх, з дня ў дзень паку́таваў душою пра́веднай, ба́чачы і чу́ючы беззако́нныя спра́вы, – |
2:9 См.: 🔗Пс. 90:15 🔗1Кар. 10:13 | то ве́дае Гасподзь, як збаўля́ць набо́жных ад спакушэ́ння, а беззако́нных захо́ўваць да дня суда́ для пакара́ння, |
2:10 См.: 🔗Іуд. 1:8 | асабліва ж тых, якія ідуць за нячы́стымі пажа́днасцямі пло́ці і пагарджа́юць ула́дамі, наха́бнікаў самазадаво́леных, якія не бая́цца зневажа́ць вышэ́йшых, |
2:11 См.: 🔗Іуд. 1:9 | тады як а́нгелы, бо́льшыя па магу́тнасці і сіле, не прамаўля́юць на іх перад Госпадам знява́жлівага асуджэ́ння. |
2:12 | Яны, як неразу́мныя жывёлы па прыро́дзе, наро́джаныя, каб іх лавíлі і вынішча́лі, зневажа́юць тое, чаго не разуме́юць; яны будуць знíшчаны, як і тыя вынішча́юцца; |
2:13 См.: 🔗Рым. 16:18 🔗Флп. 3:19 | яны атрыма́юць распла́ту за беззако́нні, бо знахо́дзяць асало́ду яны ў штодзённым раскашава́нні; бессаро́мнікі і распу́снікі, яны це́шацца ў ашука́нствах сваіх падчас засто́лляў з вамі; |
2:14 См.: 🔗1Цім. 6:10 | вочы ў іх поўныя пралюбадзе́йства і несупы́ннага граху́; яны зава́бліваюць нетрыва́лыя ду́шы; яны ма́юць сэ́рцы, звы́клыя да нажы́вы; гэта сыны́ пракля́цця; |
2:15 См.: 🔗Іуд. 1:11 | пакíнуўшы прамы́ шлях, яны заблудзíлі, пайшо́ўшы шля́хам Валаа́ма, сы́на Васо́равага, які палюбíў пла́ту няпра́ведную, |
2:16 См.: 🔗Чис. 22:23 | але быў вы́крыты ў сваім беззако́нні: бязмо́ўная аслíца, прамо́віўшы чалавечым го́ласам, спынíла безразва́жнасць праро́ка. |
2:17 См.: 🔗Іуд. 1:12 | Яны – бязво́дныя крынíцы, хма́ры, бу́раю гна́ныя, якім прыгатава́ны змрок вечнай цемры. |
2:18 | Бо, прамаўля́ючы пыхлíвыя і пусты́я словы, яны да пло́цкіх пажа́днасцей і разбэ́шчанасці прыва́бліваюць тых, хто толькі што аддалíўся ад тых, якія жыву́ць у аблу́дзе; |
2:19 См.: 🔗Iн. 8:34 🔗Рым. 6:16 | абяца́юць ім свабоду, самі бу́дучы раба́мі распу́сты; бо хто кім перамо́жаны, той таму і раб. |
2:20 См.: 🔗Мф. 12:45 🔗Лк. 11:26 | Бо, калі яны, пазбе́гнуўшы нечыстаты́ свету праз пазна́нне Госпада і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, потым зноў заблы́тваюцца і паддаю́цца ёй, то апошняе стано́віцца для іх го́ршым за пе́ршае. |
2:21 См.: 🔗Iн. 15:22 | Лепш было́ б ім не спазна́ць шля́ху пра́веднасці, чым, спазна́ўшы, вярну́цца назад ад да́дзенай ім святой за́паведзі. |
2:22 См.: 🔗Прит. 26:11 | Але з імі адбыва́ецца паво́дле праўдзíвай пры́маўкі: саба́ка вярта́ецца да бляво́ціны сваёй, і: вы́мытая свіння́ ідзе валя́цца ў бру́дзе. |