Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 3 | |
3:1 См.: 🔗Эф. 5:22 🔗Кал. 3:18 | Таксама і вы, жонкі, падпарадко́ўвайцеся сваім мужа́м, каб тыя з іх, што не скара́юцца перад словам, праз паво́дзіны жо́нак здабы́ты былí без слова, |
3:2 | калі ўба́чаць чы́стае, богабая́знае жыццё ваша. |
3:3 См.: 🔗1Цім. 2:9 | Няхай упрыго́жанне ваша будзе не зне́шняе: заплята́нне валасоў, аздабле́нне ў золата ці нашэ́нне ўбораў, |
3:4 | а патае́мны сэ́рца чалавек у нятле́ннасці лаго́днага і маўклíвага ду́ху, што ма́е вялікую ва́ртасць перад Богам. |
3:5 | Бо так не́калі і святы́я жанчы́ны, якія ўсклада́лі надзе́ю на Бога, упрыго́жвалі сябе, падпарадко́ўваючыся сваім мужа́м; |
3:6 См.: 🔗Быт. 18:12 | гэтак Са́рра слухалася Аўраама, называ́ючы яго спадаро́м; і вы – дзеці яе, калі ро́біце дабро і не паддаяце́ся нія́каму стра́ху. |
3:7 См.: 🔗1Кар. 7:3 🔗Гал. 3:28 | Таксама і вы, мужы́, абыхо́дзьцеся разу́мна з жонкамі як са слабе́йшым полам жано́чым, ака́зваючы ім паша́ну як сунасле́дніцам благада́тнага жыцця́, каб не было́ перашко́ды малітвам вашым. |
3:8 См.: 🔗Рым. 15:5 | Урэ́шце, будзьце ўсе аднаду́мнымі, спага́длівымі, браталю́бнымі, міласэ́рнымі, добразычлíвымі, пакорнаму́дрымі; |
3:9 | не плацíце злом за зло альбо знява́гай за знява́гу, а наадваро́т, благаслаўля́йце, ве́даючы, што на тое вы паклíканы, каб унасле́даваць благаславе́нне. |
3:10 См.: 🔗Пс. 33:13 | Бо хто лю́біць жыццё і хоча ўба́чыць добрыя дні, той няхай стры́млівае язык свой ад зла і ву́сны свае ад кава́рных слоў, |
3:11 См.: 🔗Ис. 1:16 | няхай ухіля́ецца ад зла і ро́біць дабро, няхай шука́е мíру і імкне́цца да яго, |
3:12 | бо вочы Госпада зве́рнуты да пра́ведных, і ву́шы Яго – да малітвы іх, аблíчча ж Гасподняе су́праць тых, хто ро́біць зло, каб знíшчыць іх з зямлі. |
3:13 | І хто зро́біць вам зло, калі вы бу́дзеце пабо́рнікамі дабра́? |
3:14 | А калі і паку́туеце за праўду, то блажэ́нныя вы; устрашэ́ння ж іхняга не пало́хайцеся і не жаха́йцеся. |
3:15 См.: 🔗Кал. 4:6 | Госпада Бога свяцíце ў сэ́рцах вашых; будзьце заўсёды гатовы кожнаму, хто патрабу́е ад вас абгрунтава́ння вашай надзе́і, даць адказ з лаго́днасцю і богабая́знасцю; |
3:16 См.: 🔗1Пят. 2:12 | майце сумле́нне добрае, каб тым, за што абгаво́рваюць вас, як злачы́нцаў, былі пасаро́млены тыя, хто зневажа́е ваша добрае жыццё ў Хрысце́. |
3:17 См.: 🔗1Пят. 4:15 | Бо лепш ро́бячы добро паку́таваць, калі на тое воля Божая, чым ро́бячы зло; |
3:18 См.: 🔗Рым. 5:6 🔗Яўр. 9:28 | таму што і Хрыстос, каб прыве́сці нас да Бога, адно́йчы прыня́ў паку́ты за грахí нашы, пра́ведны за няпра́ведных, памёршы пло́ццю, але ажы́ўшы ду́хам, |
3:19 См.: 🔗Кал. 2:15 | у якім Ён, сышо́ўшы, прапаве́даваў і тым, што былí ў цямнíцы, ду́хам, |
3:20 | якія не скары́ліся не́калі, калі чака́ла іх доўгацярплíвасць Божая, у дні Ноя, пры будаўнíцтве каўчэ́га, у якім нямногія, гэта зна́чыць восем чалавек, былí вы́ратаваны ад вады́. |
3:21 | Так і нас цяпер падобнае гэтаму вобразу хрышчэ́нне – не цяле́снага бру́ду змыва́нне, а просьба да Бога аб добрым сумле́нні – спаса́е праз уваскрасе́нне Іісуса Хрыста, |
3:22 См.: 🔗Мф. 28:18 🔗Эф. 1:20 | Які, узышо́ўшы на неба, знахо́дзіцца правару́ч Бога, і Яму падпарадкава́ны Ангелы, і ўла́ды, і сілы. |