Священное Писание

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 2

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1Дык вось, я разва́жыў сам у сабе не прыходзіць зноў да вас у смутку.
2:2Бо калі я засмуча́ю вас, то хто пара́дуе мяне, як не той, хто засму́чаны мною́
2:3Гэта самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, не мець мне засмучэння ад тых, за каго належала мне радавацца, бо я ўпэўнены ва ўсіх вас, што мая радасць — гэта радасць для ўсіх вас.
2:4З вялікага гора і тугі сэрца я пісаў вам, абліваючыся слязьмі, не дзеля таго, каб засмуцíць вас, а каб вы адчулі тую бязмерную любоў, якую я ма́ю да вас.
2:5Калі ж хто засмуцíў, то не мяне засмуцíў, а часткова — каб не перабольшыць — усіх вас.
2:6Такому дастаткова гэтага пакарання ад большасці,
2:7так што вам лепш, наадварот, прабачыць і суце́шыць яго, каб не быў ён апанава́ны празмерным смуткам;
2:8і таму прашу вас вы́казаць да яго любоў.
2:9Бо я дзеля таго і пісаў, каб вы́прабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
2:10А каму вы нешта прабача́еце, таму і я прабача́ю; бо і я, калі нешта прабачыў каму, то прабачыў для вас перад абліччам Хрыста,
2:11каб не ашукаў нас сатана, бо нам добра вядомы яго заду́мы.
2:12Прыйшоўшы ж у Трааду дабраве́сціць Хрыста, хоць мне і адчынены былі дзверы Госпадам,
2:13я не меў спакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта, так што, развітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
2:14Але падзяку ўзносім Богу, Які заўжды пераможна вядзе нас у Хрысце і пах ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожным месцы.
2:15Бо мы — Хрыстова духмянасць Богу ў тых, хто спасаецца, і ў тых, хто гіне:
2:16для адных — пах смерці на смерць, а для другіх — пах жыцця на жыццё. І хто здольны да гэтага́
2:17Бо мы не падрабляем, як многія, слова Божага, а прапаведуем шчыра, як ад Бога, перад Богам, у Хрысце.