Священное Писание

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, глава 5

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 5
5:1Дык вось, бу́дучы апраўда́нымі па веры, мы ма́ем мір з Богам праз Госпада нашага Іісуса Хрыста,
5:2праз Якога вераю і атрыма́лі мы до́ступ да той благада́ці, у якой стаíм і хва́лімся надзе́яй на сла́ву Божую.
5:3І не толькі гэтым, але хва́лімся і бе́дами, ве́даючы, што бяда́ спараджа́е цярплíвасць,
5:4а цярплíвасць — во́пытнасць, а во́пытнасць — надзе́ю,
5:5надзе́я ж не саро́міць, таму што любоў Божая вы́лілася ў сэ́рцы на́шы Ду́хам Святы́м, да́дзеным нам.
5:6Бо Хрыстос, калі мы былí яшчэ нямо́глымі, у вы́значаны час памёр за грэ́шнікаў.
5:7Нават за пра́ведніка наўра́д ці хто памрэ́; хоць за дабрадзе́я, магчы́ма, хто і адва́жыцца паме́рці.
5:8А Бог Сваю любоў да нас праяўля́е ў тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былí яшчэ грэ́шнікамі.
5:9Дык тым больш цяпер, апраўда́ныя Крывёю Яго, мы ўратава́ны будзем праз Яго ад гневу.
5:10Бо калі, бу́дучы ворагамі, мы прыміры́ліся з Богам праз смерць Сына Яго, то тым больш, прыміры́ўшыся, спасёмся жыццём Яго;
5:11больш таго, мы яшчэ і хвалімся Богам праз Госпада нашага Іісуса Хрыста, праз Якога мы цяпер атрыма́лі прымірэ́нне.
5:12Таму як праз аднаго́ чалавека грэх увайшо́ў у свет, а праз грэх — смерць, так і смерць перайшла́ на ўсіх людзе́й, паколькі ўсе саграшылі.
5:13Бо і да закону грэх быў у све́це; але грэх не залíчваецца, калі няма закону.
5:14Аднак жа смерць панава́ла ад Адама да Маісея і над тымі, што не саграшы́лі падобна правíннасці Адама, які з’яўля́ецца право́бразам Таго, Хто меў прыйсцí.
5:15Але з да́рам благада́ці не так, як з саграшэннем. Бо калі праз саграшэнне аднаго многія памерлі, то тым больш благада́ць Божая і дар па благада́ці аднаго Чалавека, Іісуса Хрыста, для многіх былі шчо́дра я́ўлены.
5:16І з да́рам не так, як з правíнаю аднаго грэшніка; бо суд за адно саграшэ́нне — да асуджэ́ння, а дар благада́ці — да апраўда́ння ад многіх саграшэ́нняў.
5:17Бо калі саграшэ́ннем аднаго смерць запанава́ла праз яго аднаго, то тым больш тыя, што прыма́юць мноства благада́ці і дар пра́веднасці, будуць панава́ць у жыццí праз аднаго́ Іісуса Хрыста.
5:18Таму, як праз саграшэ́нне аднаго́ — ўсім лю́дзям асуджэ́нне, так і праз пра́веднасць аднаго́ — ўсім лю́дзям апраўда́нне жыцця́.
5:19Бо як праз непаслушэ́нства аднаго́ чалавека многія сталі грэ́шнымі, так і праз паслушэ́нства аднаго стануць пра́веднымі многія.
5:20Закон жа прыйшоў потым, і такім чы́нам памно́жылася саграшэ́нне. А калі памножыўся грэх, была шчо́дра я́ўлена благада́ць,
5:21каб як грэх панава́ў на смерць, так і благада́ць запанава́ла праз пра́веднасць дзе́ля жыцця́ ве́чнага, праз Іісуса Хрыста, Госпада нашага.