Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Марка, глава 12

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 12
12:1I пачаў гаварыць iм прытчамі: пасадзiў чалавек вiнаграднiк i абнёс агароджаю, i выкапаў выцiскальню, i збудаваў вежу, i аддаў яго вiнаградарам, i адлучыўся.
12:2I паслаў да вiнаградараў у пэўны час раба, каб узяць ад вiнаградараў пладоў з вiнаграднiка.
12:3А яны, схапiўшы яго, набiлi i адаслалi нi з чым.
12:4I зноў паслаў да iх iншага раба, i таго каменнем пабiлi, разбілі галаву i адпусцiлi зняважанага.
12:5I зноў iншага паслаў, i таго забiлi; i многiх iншых каго бiлi, а каго забiвалi.
12:6Яшчэ аднаго меў ён, сына ўзлюбленага свайго, паслаў i яго нарэшце да iх, кажучы: пасаромеюцца сына майго.
12:7Тыя ж вiнаградары, сказалi адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб’ем яго, i спадчына будзе наша.
12:8І, схапiўшы яго, забiлi i выкiнулi прэч з вiнаграднiка.
12:9Што ж зробiць гаспадар вiнаграднiка? Прыйдзе i знiшчыць вiнаградараў, i аддасць вiнаграднiк iншым.
12:10Няўжо не чыталi вы гэтага Пiсання: камень, якi адкiнулi будаўнiкi, той самы стаў галавою вугла;
12:11ад Госпада сталася гэта, i яно дзiўнае ў вачах нашых.
12:12І намервалiся схапiць Яго, ды пабаялiся народу; бо зразумелi, што пра iх сказаў прытчу; i, пакiнуўшы Яго, адышлi.
12:13І пасылаюць да Яго некаторых з фарысеяў i iрадыян, каб злавiць Яго на слове.
12:14Яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: «Настаўнiк! мы ведаем, што Ты праўдзiвы i нiкому не дагаджаеш, бо не глядзiш на аблiчча людзей, а па праўдзе шляху Божаму вучыш. Цi дазволена даваць падатак кесару, цi не? Даваць нам цi не даваць?
12:15Ён жа, ведаючы iх крывадушнасць, сказаў iм: што Мяне спакушаеце? Прынясiце Мне дынарый, каб Я пабачыў.
12:16Яны прынеслi. І кажа iм: чыя гэта выява i надпiс? Яны сказалi Яму: кесаравы.
12:17I сказаў iм Iiсус у адказ: аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу. I дзiвілiся Яму.
12:18I прыйшлi да Яго садукеi, якія кажуць, што няма ўваскрасення, i спыталiся ў Яго, кажучы:
12:19Настаўнiк! Маiсей напiсаў нам: «калi ў каго брат памрэ i пакiне жонку, а дзяцей не пакiне, то няхай брат яго возьме жонку яго i адродзiць семя брату свайму».
12:20Было сем братоў; i першы ўзяў жонку i, памiраючы, не пакiнуў семенi.
12:21І другi ўзяў яе, i памёр, i ён не пакiнуў семенi; i трэцi таксама.
12:22І бралі яе сямёра, і не пакінулі семені. Пасля ўсіх памерла і жонка.
12:23Дык вось, пры ўваскрасеннi, калі яны ўваскрэснуць, катораму з iх будзе яна жонкаю? бо сямёра мелi яе жонкаю.
12:24I сказаў iм Iiсус у адказ: цi не таму вы памыляецеся, што не ведаеце нi Пiсанняў, нi сiлы Божае?
12:25Бо калi з мёртвых уваскрэснуць, не будуць нi жанiцца, нi замуж выходзiць, а будуць, як Ангелы на нябёсах.
12:26Пра мёртвых жа, што яны ўваскрэснуць, хiба не чыталi вы ў кнiзе Маiсея пра купіну, як Бог гаварыў яму, кажучы: «Я Бог Аўраама, i Бог Iсаака, i Бог Iакава»?
12:27Ён не ёсць Бог мёртвых, але Бог жывых. Таму вы вельмi памыляецеся.
12:28I, падышоўшы, адзiн з кнiжнiкаў, якi чуў, як яны спрачаюцца, i, ведаючы, што Iiсус добра адказаў iм, спытаў у Яго: якая першая з усiх запаведзяў?
12:29Iiсус адказаў яму: першая з усiх запаведзяў: «слухай, Iзраiлю! Гасподзь Бог наш ёсць Гасподзь адзiны;
12:30i ўзлюбi Госпада Бога твайго ўсiм сэрцам тваiм, i ўсёй душою тваёю, i ўсiм разуменнем тваiм, i ўсёй сiлаю тваёю». Гэта першая запаведзь.
12:31I другая падобная да яе: «узлюбi блiжняга твайго, як самога сябе». Большай за гэтыя iншай запаведзi няма.
12:32I сказаў Яму кнiжнiк: добра, Настаўнiк! Па праўдзе сказаў Ты, што адзiны ёсць Бог, i няма iншага, акрамя Яго;
12:33i любiць Яго ўсiм сэрцам, i ўсiм розумам, i ўсёю душою, i ўсёю сiлаю, i любiць блiжняга, як самога сябе, — гэта больш за ўсе ўсеспаленнi i ахвяры.
12:34Iiсус жа, убачыўшы, што той разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Царства Божага. I нiхто не адважваўся болей пытацца ў Яго.
12:35I, працягваючы вучыць у храме, Iiсус казаў: як гэта кажуць кнiжнiкi, што Хрыстос — сын Давiдаў?
12:36Бо сам Давiд сказаў Духам Святым: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзi праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваiх у падножжа ног Тваiх.»
12:37Сам Давiд называе Яго Госпадам: як жа Ён сын яму? I мноства народу слухала Яго з прыемнасцю.
12:38I казаў iм у вучэннi Сваiм: сцеражыцеся кнiжнiкаў, якiя любяць хадзiць у доўгiх уборах i каб вiталi iх на плошчах,
12:39i наперадзе сядзець у сiнагогах i ўзляжаць наперадзе на гасцінах.
12:40Тыя, што паядаюць дамы ўдоў i напаказ доўга моляцца, прымуць большае асуджэнне.
12:41I сеў Iiсус насупраць скарбнiцы i глядзеў, як народ кладзе грошы ў скарбніцу, i многiя багацеi клалi шмат.
12:42I, прыйшоўшы, адна бедная ўдава паклала дзве лепты, гэта значыць кадрант.
12:43I, паклiкаўшы вучняў сваiх, Iiсус гаворыць iм: праўду кажу вам, удава гэтая бедная паклала больш за ўсiх, хто клаў у скарбніцу:
12:44бо ўсе клалi ад дастатку свайго, а яна з нястачы сваёй паклала ўсё, што мела, увесь пражытак свой.