Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 17

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 17
17:1Прамовіўшы гэта, Іісус узвёў вочы Свае да неба i сказаў: Ойча! прыйшоў час: праслаў Сына Твайго, каб i Сын Твой праславiў Цябе,
17:2бо Ты даў Яму ўладу над усякай плоццю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае;
17:3а жыццё вечнае ў тым, каб зналi Цябе, адзiнага ісціннага Бога, i Таго, Каго Ты паслаў: Іісуса Хрыста.
17:4Я праславiў Цябе на зямлi: завяршыў справу, якую Ты даў Мне зрабiць;
17:5і цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў існаваць свет.
17:6Я адкрыў iмя Тваё людзям, якiх Ты даў Мне ад свету; яны былi Твае, i Ты даў iх Мне, i яны захавалi слова Тваё;
17:7цяпер зразумелi яны, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе;
17:8бо словы, якiя Ты даў Мне, Я даў iм, i яны прынялi i сапраўды зразумелi, што Я ад Цябе выйшаў, i ўверавалi, што Ты паслаў Мяне.
17:9Я за iх малю, не за ўвесь свет малю, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае;
17:10і ўсё Маё — Тваё, i Тваё — Маё; i Я праславiўся ў iх;
17:11і Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, Я ж да Цябе iду. Ойча Святы! захавай iх у iмя Тваё, тых, каго Ты даў Мне, каб яны былi адно, як і Мы.
17:12Калi Я быў з iмi ў свеце, Я захоўваў iх у iмя Тваё; тых, каго Ты даў
17:13цяпер жа Я да Цябе iду i гавару гэта ў свеце, каб яны мелi ў сабе радасць Маю поўную.
17:14Я даў iм слова Тваё, i свет узненавiдзеў iх, бо яны не ад свету, як i Я не ад свету;
17:15Я не малю, каб Ты ўзяў iх са свету, але каб захаваў iх ад зла;
17:16яны не ад свету, як i Я не ад свету;
17:17асвяцi iх ісцінаю Тваёю: слова Тваё ёсць ісціна.
17:18Як Ты паслаў Мяне ў свет, так i Я паслаў iх у свет,
17:19і за iх Я прысвячаю Сябе, каб i яны былi асвячоныя ісцінай.
17:20Не за iх жа толькi малю, але і за тых, што веруюць у Мяне дзякуючы слову iх,
17:21няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе, так няхай i яны ў Нас будуць адно, каб увераваў свет, што Ты паслаў Мяне;
17:22і славу, якую Ты даў Мне, Я даў iм; каб яны былi адно, як Мы адно:
17:23Я ў iх, i Ты ўва Мне; няхай будуць яны ў дасканалым адзінстве, i няхай спазнае свет, што Ты паслаў Мяне i ўзлюбiў iх, як узлюбiў Мяне.
17:24Ойча! хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, там, дзе і Я, былі са Мною, каб яны бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо ўзлюбiў Мяне раней заснавання свету.
17:25Ойча Праведны! і свет Цябе не спазнаў; а Я Цябе спазнаў, i яны спазналi, што Ты паслаў Мяне;
17:26і Я паведаў iм iмя Тваё i паведаю, каб любоў, якою Ты ўзлюбiў Мяне, у iх была, i Я ў iх.