Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 1

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 1
1:1Павел, воляю Божаю паклíканы Апостал Іісуса Хрыста, і Сасфе́н брат, —
1:2Царкве Божай, якая ў Карынфе, асвячоным у Хрысце Іісусе, пакліканым святым, з усімі, хто прызывае імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх і ў нас:
1:3благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста.
1:4Дзякую заўсёды Богу майму за вас, за благадаць Божую, дадзеную вам ў Хрысце Іісусе,
1:5таму што ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усякім словам і ўсякім пазнаннем,
1:6паколькі сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,
1:7так што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы адкравення Госпада нашага Іісуса Хрыста,
1:8Які і ўмацуе вас да канца, каб вы былí беззаганнымі ў дзень Госпада нашага Іісуса Хрыста.
1:9Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Іісусам Хрыстом, Госпадам нашым.
1:10Малю́ вас, браты, імем Госпада нашага Іісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і не было паміж вамі падзе́лаў, але каб вы былі злучаны адным разуменнем і адною думкаю.
1:11Бо ад дамашніх Хлоі стала мне вядома пра вас, браты мае́, што паміж вамі ёсць
1:12Кажу я так, бо кожны з вас гаворыць: я Паўлаў; а я Апалосаў; а я Кіфаў; а я Хрыстоў.
1:13Няўжо раздзяліўся Хрыстос? хіба́ Павел быў распя́ты за вас? ці ў імя Паўла вы хрысціліся?
1:14Дзякую Богу, што я нікога з вас не хрысціў, акрамя Крыспа і Гаія,
1:15каб хто не сказаў, што я хрысціў у сваё імя́.
1:16Хрысціў я таксама дом Сцяфанаў; а больш не ведаю, ці хрысціў каго іншага.
1:17Бо Хрыстос мяне паслаў не хрысцíць, а дабраве́сціць, і то не ў мудрасці слова, каб не зрабіць марным крыж Хрыстоў.
1:18Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, — гэта неразумнасць, а для нас, якія спасаемся, — сіла Божая.
1:19Бо напісана: “загублю мудрасць мудрацоў, і розум разумных адкіну”.
1:20Дзе мудрэц? дзе кніжнік? дзе знаўца веку гэтага́ Ці не ператварыў Бог мудрасць свету гэтага ў неразумнасць?
1:21Паколькі ж свет сваёю мудрасцю не пазнаў Бога ў прамудрасці Божай, то пажадаў Бог праз “неразумнасць” пропаведзі спасці веруючых.
1:22Бо і Іудзеі патрабуюць цудаў, і Эліны шукаюць мудрасці;
1:23а мы прапаведуем Хрыста распятага: для Іудзеяў спакусу, для Элінаў неразумнасць,
1:24для саміх жа пакліканых — як Іудзеяў, так і Элінаў — Хрыста, Божую сілу і Божую прамудрасць;
1:25таму што “неразумнае” Божае мудрэйшае за людзей і “слабае” Божае мацнейшае за людзей.
1:26Паглядзіце ж, браты, хто вы, паклíканыя: не многа сярод вас мудрых па плоці, не многа магутных, не многа высакародных;
1:27але Бог вы́браў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і слабае свету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае;
1:28і бязроднае свету, і прыніжанае, і нязначнае выбраў Бог, каб пазбавіць сілы значнае, —
1:29каб ніякая плоць не хвалілася перад Богам.
1:30Ад Яго ж і вы ў Хрысце Іісусе, Які стаў прамудрасцю для нас ад Бога, і праведнасцю, і асвячэннем, і адкупленнем,
1:31каб было, як напісана: “хто хва́ліцца, няхай Госпадам хва́ліцца”.