Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 14

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 14
14:1Дасягайце любові; імкніцеся да дароў духоўных, асабліва ж да таго, каб прарочыць.
14:2Бо хто гаворыць мовамі, той гаворыць не людзям, а Богу; бо ніхто не разумее: ён у ду́ху гаворыць тайны;
14:3а хто прарочыць, той лю́дзям гаворыць для ўмацава́ння, і падтрымкі, і суцяшэ́ння.
14:4Хто гаворыць мовамі, той настаўляе сябе; а хто прарочыць, той настаўляе царкву.
14:5Я хачу, каб усе вы гаварылі мовамі; аднак лепш, каб вы прарочылі; бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён і тлумачыць будзе, каб царква атрымала настаўле́нне.
14:6Цяпер жа, калі я прыйду да вас, браты, і буду гаварыць мовамі, то якую карысць прынясу вам, калі не прамоўлю вам або адкраве́ння, або ведаў, або прароцтва, або павучэ́ння?
14:7Нават бяздушныя рэчы, якія маюць гуча́нне, — ці жалейка, ці гуслі — калі не пададу́ць выразных гукаў, то як даведацца, што́ іграюць на жалейцы ці на гуслях?
14:8І калі труба падасць няя́сны гук, то хто стане рыхтавацца да бітвы?
14:9Таксама і вы, калі языком будзеце прамаўляць незразумелыя словы, то як даведацца, што́ вы кажаце? Вы будзеце гаварыць на вецер.
14:10Колькі ёсць розных гаворак на свеце, і ніводнай з іх няма без значэння;
14:11але калі я не разумею гаворкі, то для таго, хто гаворыць, я — чужаземец, і той, хто гаворыць, — чужаземец для мяне.
14:12Так і вы, імкну́чыся да духоўнага, намагайцеся ўзбагаціцца ім дзеля ўмацавання царквы.
14:13А таму той, хто гаворыць мовамі, няхай моліцца, каб мог тлумачыць.
14:14Бо калі я малюся мовамі, то дух мой моліцца, але розум мой застаецца без плоду.
14:15Што ж рабіць? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду спяваць духам, буду спяваць і розумам.
14:16Бо калі ты будзеш благаслаўляць духам, то я́к той, хто займае месца недасведчанага, скажа “амінь” на тваю падзяку́ Ён жа не разумее, што́ ты гаворыш.
14:17Ты добра ўзносіш падзяку, але іншы не атрымлівае настаўлення.
14:18Дзякую Богу майму: я больш за ўсіх вас гавару мовамі;
14:19але ў царкве хачу лепш пяць слоў сказаць розумам маім, каб і іншых наставіць, чым дзесяткі тысяч слоў мовамі.
14:20Браты! не будзьце дзе́цьмі розумам: на злое будзьце дзе́цьмі, а розумам будзьце сталымі.
14:21У законе напісана: “іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць народу гэтаму, але і тады не паслухаюць Мяне, кажа Гасподзь”.
14:22Дык вось, мовы — гэта знаме́нне не для веруючых, а для няверуючых; а прароцтва не для няверуючых, а для веруючых.
14:23Калі ўся Царква збярэцца разам і ўсе будуць гаварыць мовамі, а ўвойдуць недасве́дчаныя альбо няверуючыя, то ці не скажуць, што вы звар’яцелí
14:24Калі ж усе прарочаць, а ўвойдзе нехта няверуючы альбо недасве́дчаны, то яго ўсе выкрыва́юць, усе су́дзяць,
14:25і гэтак тайны сэрца яго выяўля́юцца, і ён, упаўшы ніц, паклоніцца Богу і ўсклікне: “сапраўды, з вамі Бог”.
14:26Дык што ж, браты́  Калі вы збіра́ецеся разам, і ў кожнага з вас ёсць псалом, ёсць павучэнне, ёсць мова, ёсць адкравенне, ёсць тлумачэнне, — усё няхай будзе дзеля ўмацавання.
14:27Калі хто гаворыць мовамі, то няхай гавораць двое ці, самае большае, трое, і то па чарзе, а адзін няхай тлумачыць.
14:28Калі ж не будзе тлумачальніка, то маўчы ў царкве, а гавары сабе і Богу.
14:29І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а іншыя няхай разважа́юць;
14:30калі ж другому, які сядзіць, будзе адкравенне, то першы няхай замаўчыць.
14:31Бо ўсе можаце адзін за адным прарочыць, каб усе навучаліся і ўсе атрымлівалі суцяшэнне.
14:32І духі прарочыя падпарадкоўваюцца прарокам,
14:33таму што Бог — не бязладдзя Бог, а міру. Так адбываецца ва ўсіх цэрквах у святых.
14:34Жанчыны вашы ў цэрквах няхай маўчаць, бо не дазволена ім прамаўляць, а належыць падпарадкоўвацца, як і закон кажа.
14:35Калі ж яны хочуць чаму навучы́цца, то няхай пытаюцца дома ў сваіх мужоў; бо непрыстойна жанчыне прамаўляць у царкве.
14:36Хіба ад вас выйшла слова Божае? Ці да вас адных яно дайшло?
14:37Калі хто лíчыць сябе прарокам альбо духоўным, няхай зразумее: тое, што́ я пішу вам, — гэта запаведзі Гасподнія;
14:38а хто не прызнае́, няхай не прызнае́.
14:39Дык вось, браты мае́, дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце і гаварыць мовамі;
14:40толькі ўсё павінна адбывацца добрапрыстойна і ў належным парадку.