Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 6 | |
6:1 См.: 🔗Иез. 36:23 🔗Ціт. 2:9 | Усе, хто пад ярмом як рабы, няхай лічаць гаспадароў сваіх годнымі ўсякай пашаны, каб не зневажа́лася імя́ Божае і вучэнне. |
6:2 | Тыя ж, у каго гаспадары веруючыя, няхай не ставяцца да іх нядба́йна з – за таго, што яны браты, а яшчэ больш няхай служаць ім, бо яны веруючыя і ўзлю́бленыя як удзельнікі дабрадзейства. Вучы гэтаму і настаўляй. |
6:3 См.: 🔗1Кар. 2:2 | Калі нехта навучае іншаму і не прытры́мліваецца здаровых слоў Госпада нашага Іісуса Хрыста і вучэння, адпаве́днага набо́жнасці, |
6:4 | той узганары́ўся, нічога не ведае, а хваравіта захо́плены спрэчкамі і сваркамі, ад якіх узніка́юць за́йздрасць, зва́ды, блюзне́рства, ліхія падазрэ́нні, |
6:5 | суты́чкі паміж людзьмі з сапсава́ным розумам і пазба́ўленых ісціны, якія лічаць набожнасць крыніцаю прыбы́тку. Трымайся ад такіх дале́й. |
6:6 См.: 🔗Прит. 15:17 | Вось вялікі прыбы́так — быць набо́жным і задаво́леным. |
6:7 См.: 🔗Иов. 1:21 🔗Пс. 48:18 | Бо мы нічога не прынеслі ў свет; ясна, што і вы́несці з яго нічога не можам. |
6:8 См.: 🔗Быт. 28:20 | Дык ма́ючы е́жу і вопратку, будзем задаво́лены гэтым. |
6:9 См.: 🔗Мк. 4:19 🔗Лк. 12:15 | А тыя, што хочуцьбыць бага́тымі,трапля́юць у спакусу, і ў пастку, і ў многія неразумныя і шкодныя жаданні, якія штурха́юцьлюдзейу бяду і пагібель; |
6:10 | бо корань усякага зла — гэта срэбралю́бства, адда́ўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі сабе прыне́слі многія паку́ты. |
6:11 | Ты ж, чалавеча Божы, пазбяга́й гэтага, а імкніся да праведнасці, набо́жнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці; |
6:12 | падзвіза́йся добрым подзвігам веры, старайся дасягну́ць вечнага жыцця, да якога і пакліканы ты, і вы́знаў добрае вызна́нне перад многімі сведкамі. |
6:13 | Перад Богам, Які ўсяму дае жыццё, і перад Хрыстом Іісусам, Які засве́дчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнанне, наказваю табе |
6:14 | зберагчы́ запаведзь чыстаю і бездако́рнаю да яўле́ння Госпада нашага Іісуса Хрыста, |
6:15 См.: 🔗1Цім. 1:11 🔗Отк. 17:14 | якое ў свой час адкры́е блажэ́нны і адзіны Уладар, Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі, |
6:16 См.: 🔗Iн. 1:18 🔗1Iн. 4:12 | адзіны, Які ма́е бессмяротнасць, Які жыве ў святле непрысту́пным, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа. Яму пашана і ўладарства вечнае! Амінь. |
6:17 См.: 🔗Мк. 4:19 🔗Лк. 12:15 | Багатых у цяперашнім веку настаўляй, каб яны не ганарыліся і спадзяваліся не на багацце нетрыва́лае, а на Бога жывога, Які ўсё дае нам шчодра для здаво́лення; |
6:18 | каб яны рабілі дабро, багаце́лі добрымі справамі, былі шчодрымі і дзяліліся з іншымі, |
6:19 См.: 🔗Мф. 6:20 🔗Лк. 12:33 | тым самым збіра́ючы сабе скарб — добрую аснову на будучае, каб дасягну́ць вечнага жыцця. |
6:20 См.: 🔗1Цім. 1:4 🔗1Цім. 4:1 | О, Цімафей! даве́ранае табе захавай, ухіля́ючыся аднікчэмнага пустаслоўя і супярэ́чнасцейілжывых ведаў; |
6:21 | вызнаючы́ іх, некаторыя адступілі ад веры. Благадаць з табою. Амінь. |