Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 20

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 20
20:1Калі ж сму́та суняла́ся, Павел, склíкаўшы вучняў, даў ім настаў­ле́нні і, развіта́ўшыся з імі, вы́йшаў і накірава́ўся ў Македо́нію. 
20:2Прайшоўшы тыя вобласці і да́ў­шы ве́руючым многія настаўле́нні, ён прыйшоў у Эла́ду;
20:3пражы́ў ён там тры месяцы; а калі Іудзеі ўчынíлі су́праць яго змову, то ён, збіра́ючыся адпра́віцца ў Сíрыю, вы́рашыў вярну́цца праз Македо́нію.
20:4Суправаджа́лі яго да Асíі Сасіпа́тр Пíрраў, Веры́янін, а з Фесаланікíйцаў Арыста́рх і Секу́нд, і Га́ій Дзе́рвянін, і Цімафе́й, і Асійцы Цíхік і Трафíм.
20:5Яны, пайшоўшы ўперад, чакалі нас у Траа́дзе.
20:6Мы ж адправіліся з Філíпаў пасля дзён праснако́ў і дабра́ліся да іх у Траа́ду за пяць дзён, і прабылí там сем дзён.
20:7У першы ж дзень ты́дня, калі вучні сабра́ліся для пераламле́ння хле́ба, Павел, ма́ючы наме́р вы́правіцца на насту́пны дзень, гу́тарыў з імі і працягваў размаўляць да по́ўначы.
20:8У верхнім пакоі, дзе мы сабра́ліся, было́ многа свяцíльнікаў.
20:9nbsp; І сядзеў на акне нейкі юнак, па імені Яўцíх, ён пагрузíўся ў глыбо́кі сон у той час, як Павел доўга прамаўля́ў, і, пахіснуўшыся ў сне, упаў з трэцяга паверха ўніз, і паднялí яго мёртвым.
20:10Сышоўшы, Павел прыпа́ў да яго і, абня́ўшы яго, сказаў: не трыво́жцеся, бо душа́ яго ў ім.
20:11Падня́ўшыся наверх, перала­мíўшы хлеб і пае́ўшы, ён прамаўля́ў яшчэ доўга, да світа́ння, і потым пайшоў адтуль.
20:12Між тым юнака́ прывялí жыво́га і вельмі ўсце́шыліся.
20:13А мы, прыйшо́ўшы на карабе́ль, адпра́віліся ў Ас, каб узяць адтуль Паўла; бо ён так загадаў, пажада́ўшы сам ісці пехато́ю.
20:14Калі ж ён сустрэ́ўся з намі ў А́се, мы, узя́ўшы яго, прыбылí ў Міцілíну;
20:15І, адплы́ўшы адтуль, назаўтра апыну́ліся насу́праць Хіо́са, а на другі дзень дабра́ліся да Само́са і, пабыва́ўшы ў Трагілíі, насту́пнага дня прыбылí ў Мілíт;
20:16бо Павел вы́рашыў абміну́ць Эфес, каб не затрыма́цца ў Асíі, бо ён спяша́ўся, каб, па магчы́масці, у дзень Пяцідзеся́тніцы быць у Іерусаліме.
20:17Пасла́ўшы з Мілíта ў Эфес, ён паклíкаў прасвíтараў царквы́,
20:18і калі яны прыйшлі да яго, то сказаў ім: вы ве́даеце, як я з першага дня, калі прыйшоў у Асíю, увесь час быў з вамі,
20:19працу́ючы дзе́ля Госпада з усёй пакорнаму́драсцю і мно́гімі слязьмí, і сярод выпрабава́нняў, якія спасцíглі мяне па зламы́снасці Іудзеяў;
20:20як я не прапусцíў нічога ка­ры́снага, пра што не сказаў бы вам і чаму не вучы́ў бы вас прылю́дна і па дама́х,
20:21закліка́ючы Іудзеяў і Э́лінаў да пакая́ння перад Богам і веры ў Госпада нашага Іісуса Хрыста.
20:22І вось цяпер я па пабуджэ́нню Ду́ха іду ў Іерусалім, не ве́даючы, што́ там адбу́дзецца са мною;
20:23аднак Дух Святы́ па ўсіх гарадах све́дчыць, ка́жучы, што кайданы́ і паку́ты чака́юць мяне.
20:24Але я ні на што не зважа́ю і не даражу́ сваім жыццём, толькі б з ра́дасцю завяршы́ць шлях мой і служэ́нне, якое прыня́ў я ад Госпада Іісуса: прапаве́даваць Ева́нгелле благада́ці Божай.
20:25І вось цяпер я ведаю, што ўжо не ўба́чыце аблíчча майго ўсе вы, сярод якіх хадзіў я, прапаве́дуючы Царства Божае.
20:26Таму я све́дчу вам сёння, што я чысты ад крывí ўсіх,
20:27бо я не ўхіля́ўся ад таго, каб прапаве́даваць вам усю волю Божую.
20:28Дык вось, дба́йце пра сябе і пра ўсё ста́да, у якім Дух Святы́ паставіў вас ахава́льнікамі, па́свіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабы́ў Крывёю Сваёю.
20:29Бо я ведаю, што пасля́ адыхо́ду майго ўво́йдуць да вас ваўкí лю́тыя, якія не пашкаду́юць ста́да;
20:30і сярод вас саміх паўста́нуць людзі, якія будуць прапаве́даваць скажо́на, каб пацягну́ць вучняў за сабою.
20:31Таму будзьце пíльнымі, па́мятаючы, што я тры гады́ дзень і ноч няспы́нна са слязьмí вучыў кожнага з вас.
20:32І цяпер даруча́ю вас, браты́, Богу і слову благада́ці Яго, якое можа наста́віць вас і даць вам спа́дчыну з усімі асвячо́нымі.
20:33Ні серабра́, ні золата, ні адзе́ння я ні ад каго не пажада́ў;
20:34вы самі ве́даеце, што патрэ́бам маім і тых, што былí са мною, паслужы́лі ру́кі гэтыя мае́.
20:35Ва ўсім паказа́ў я вам, што, так працу́ючы, трэба падтры́мліваць сла́бых і па́мятаць словы Госпада Іісуса, бо Ён Сам сказаў: «блажэ́нней даваць, чым браць».
20:36І, прамо́віўшы гэта, ён стаў на кале́ні свае і з усімі імі памалíўся.
20:37Тады пача́ўся вялікі плач ва ўсіх, і, кíдаючыся на шы́ю Паўла, яны цалава́лі яго,
20:38смутку́ючы найбольш з – за ска́занага ім сло́ва, што яны ўжо не ўба́чаць аблíчча яго. І право́дзілі яго на карабе́ль.