Священное Писание

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 3

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 3
3:1Дык вось, браты святыя, супольнікі нябеснага паклíкання, паглядзíце на  Пасла́нніка і Першасвятара вызнання нашага, Хрыста Іісуса,
3:2Які верны Таму, Хто паставіў Яго, як і Маісей ва ўсім доме Яго.
3:3Бо Ён удасто́ены настолькі бо́льшай славы, чым Маісей, наколькі большы гонар у параўнанні з домам ма́е той, хто пабудаваў яго;
3:4таму што ўсякі дом будуецца кім – небудзь; а будаўнік усяго — Бог.
3:5І Маісей верны ва ўсім доме Яго, як служы́цель, дзеля све́дчання таго, што нале́жала абвясціць.
3:6А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі цвёрда захаваем да канца адвагу і надзею, якою ганарымся.
3:7Таму, як кажа Дух Святы, “сёння, калі пачуеце голас Яго,
3:8не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы, як падчас бунту, у дзень спакушэння ў пустыні,
3:9дзе спакушалі Мяне бацькі вашы, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.
3:10Таму разгневаўся Я на той род і сказаў: яны заўсёды блука́юць сэ́рцам і не спазналі яны шляхоў Маіх;
3:11таму пакляўся Я ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой”.
3:12Глядзіце, браты, каб не было ў кім у вас сэрца злога і бязвернага, каб не адступíцца ад Бога жывога.
3:13А настаўляйце адзін аднаго кожны дзень, пакуль можна казаць “сёння”, каб не стаў жорсткім хто з вас, уведзены ў зман грахом.
3:14Бо мы сталі супольнікамі Хрыста і застане́мся імі, калі толькі пачатае жыццё цвёрда ўтрымаем да канца,
3:15пакуль гаворыцца: “сёння, калі пачуеце голас Яго, не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы, як падчас бунту”.
3:16Бо некаторыя, хто чуў, узбунтава́ліся; але не ўсе, хто выйшаў з Егіпта разам з Маісеем.
3:17На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што саграшылі, чые косці пале́глі ў пустыні?
3:18Пра каго ж кажучы Ён пакляўся, што не ўвойдуць у спакой Яго, калі не пра тых, якія не скарыліся?
3:19І мы бачым, што яны не змаглі ўвайсці з – за нявер’я.