Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 1 | |
1:1 | Пра тое, што было́ ад пача́тку, што мы чу́лі, што ба́чылі на свае вочы, што сузіра́лі і што рукі нашы крана́лі, пра Слова жыцця́, – |
1:2 См.: 🔗Iн. 1:1 | бо жыццё явíлася, і мы ба́чылі, і све́дчым, і абвяшча́ем вам гэтае жыццё вечнае, якое было́ ў Айца і явíлася нам, – |
1:3 См.: 🔗Iн. 15:10 🔗1Кар. 1:9 | пра тое, што мы ба́чылі і чу́лі, абвяшча́ем вам, каб і вы ме́лі супо́льнасць з намі; а наша супо́льнасць – з Айцом і Сы́нам Яго Іісусам Хрыстом. |
1:4 | І гэта пíшам вам, каб ра́дасць ваша была́ поўная. |
1:5 См.: 🔗Iн. 8:12 | І вось тая ве́стка, якую мы чу́лі ад Яго і абвяшча́ем вам: Бог ёсць святло́, і няма ў Ім нія́кай це́мры. |
1:6 См.: 🔗2Кар. 6:14 🔗Эф. 5:11 | Калі мы ка́жам, што ма́ем супо́льнасць з Ім, а ходзім у це́мры, то мы хлу́сім і не робім паво́дле íсціны; |
1:7 | калі ж хо́дзім у святле́, як Ён у святле́, то ма́ем супо́льнасць адзін з адны́м, і Кроў Іісуса Хрыста, Сы́на Яго, ачышча́е нас ад усякага граху́. |
1:8 | Калі мы ка́жам, што не ма́ем граху́, то ашу́кваем саміх сябе, і íсціны няма ў нас. |
1:9 | Калі вы́знаем грахí нашы, то Ён, ве́рны і пра́ведны, праба́чыць нам грахí нашы і ачы́сціць нас ад усякай няпра́ўды. |
1:10 | Калі кажам, што мы не саграшы́лі, то ро́бім з Яго лгуна́, і сло́ва Яго няма́ ў нас. |