Священное Писание

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 5

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 5
5:1Таму што кожны першасвятар, з людзей вы́браны, дзеля людзей ставіцца на служэнне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі,
5:2бу́дучы здольны спагада́ць тым, хто ў няве́данні і ўве́дзены ў зман, бо і сам ахоплены не́маччу,
5:3і таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.
5:4І ніхто сам сабе не надае́ гэтай годнасці, толькі пакліканы Богам, як і Аарон.
5:5Так і Хрыстос не Сам Сябе праславіў, стаўшы першасвятаром, а Той, Хто сказаў Яму: “Ты Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе”;
5:6як і ў іншым месцы кажа: “Ты святар навек па чыну Мелхіседэкаву”.
5:7Ён у дні Свайго цялеснага жыцця ўзнёс малітвы і прашэ́нні з ускліка́ннем моцным і са слязьмі Таму, Хто мог збавіць Яго ад смерці, і пачуты быў за глыбокую пашану да Бога;
5:8хоць і Сын Ён, аднак праз пакуты навучы́ўся паслушэ́нству
5:9і, будучы дасканалым, стаў для ўсіх паслухмя́ных Яму прычынаю спасення вечнага,
5:10назва́ны ад Бога Першасвятаром па чыну Мелхіседэкаву.
5:11Пра гэта мы многае маем сказаць, але цяжка растлума́чыць, бо вы сталі няздо́льнымі слухаць.
5:12І хоць пара́ ўжо вам самім быць настаўнікамі, але вас зноў трэба вучы́ць першаасно́вам вучэння Божага, і вам зноў  патрэ́бна малако, а не цвёрдая ежа.
5:13Бо кожны, каго кормяць малаком, той недасве́дчаны ў слове праўды, таму што гэта дзіця;
5:14а цвёрдая ежа — для дасканалых, у якіх пачуцці вопытам прыву́чаны адрозніваць дабро і зло.