Священное Писание

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, глава 11

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 11
11:1nbsp; Дык я кажу́: хіба́ адмо́віўся Бог ад народа Свайго? — Ні ў якім разе. Бо і я Ізраільця́нін, з се́мені Аўраа́мавага, з кале́на Веніамінавага.
11:2Не адмо́віўся Бог ад народа Свайго, які Ён наперад знаў. Ці ж вы не ве́даеце, што́ гаворыць Пісанне пра Ілію́ як ён скардзіцца Богу на Ізраіль, кажучы:
11:3“Госпадзі! прарокаў Тваіх пазабівалі, ахвярнікі Твае паразбуралі; я застаўся адзін, і шукаюць душу́ маю́”.
11:4Што ж гаворыць яму Божы адказ? — “Я пакінуў Сабе сем тысяч чалавек, якія не схілілі каленяў перад Ваалам”.
11:5Так і ў цяперашні час, паводле абрання благадаці, захаваўся астатак.
11:6А калі паводле благадаці, то не паводле спраў; інакш благадаць не была б ужо благадаццю. Калі ж паводле спраў, то гэта ўжо не благадаць; інакш справа — гэта ўжо не справа.
11:7Дык што ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не атрымаў; абраныя ж атрымалі, а астатнія зрабіліся бясчу́лымі,
11:8як напíсана: “Бог даў ім дух здранцве́ласці, вочы, якімі не бачаць, і вушы, якімі не чуюць, аж па сённяшні дзень”.
11:9І Давід кажа: “няхай будзе трапе́за іх па́сткаю, і сіло́м, і капка́нам, і адпла́таю ім;
11:10няхай зацьмя́цца вочы іх, каб не бачылі, і спіна іх няхай сагне́цца назаўжды́”.
11:11Дык я пытаюся: няўжо яны спатыкнуліся, каб зусім упасці? — Ні ў якім разе. Але ад іх падзення — спасенне язычнікам, каб абудзіць у іх раўнівасць.
11:12Калі ж іх падзенне — багацце для свету, і іх заняпа́д — багацце для язычнікаў, дык наколькі ж большая паўната іх!
11:13Вам кажу, язычнікам: будучы Апосталам язычнікаў, я праслаўляю служэнне маё;
11:14можа не́як абуджу́ я раўнівасць у суродзічах маіх і спасу некаторых з іх?
11:15Бо калі адвяржэнне іх — прымірэнне свету, дык чым будзе прыняцце, калі не жыццём з мёртвых?
11:16Калі рошчына святая, такое ж і цеста;  і калі корань святы, такія ж і галіны.
11:17Калі ж некаторыя з галін адламаліся, а ты, будучы дзікай аліваю, быў прышчэплены замест іх і стаў супольнікам кораня і соку алівы,
11:18то не ганарыся перад галінамі; а калі ганарышся, дык па́мятай, што не ты корань трымаеш, а корань — цябе.
11:19Ты скажаш: галіны адламаліся, каб мне быць прышчэпленым.
11:20Добра. Яны адламаліся з – за нявер’я, а ты трымаешся вераю: не ганарыся, а бойся.
11:21Бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, то можа і цябе не пашкадаваць.
11:22Дык убач добрасць і строгасць Божую: строгасць да тых, якія адпа́лі, а добрасць Божую да цябе, калі застане́шся ў Яго добрасці; інакш і ты будзеш адсе́чаны.
11:23Але і тыя, калі не застану́цца ў нявер’і, будуць прышчэ́плены, таму што Бог ма́е сілу зноў прышчапіць іх.
11:24Бо калі ты быў адсе́чаны ад дзікай па прыродзе алівы і, насуперак прыродзе, прышчэплены да добрай алівы, дык тым больш гэтыя прыродныя будуць прышчэплены да сваёй алівы.
11:25Не хачу я, браты, пакінуць вас у няведанні пра тайну гэтую, каб вы не лічылі самі сябе мудрымі: ажарсцвенне сталася з часткаю Ізраіля да таго, пакуль не ўвойдзе паўната язычнікаў,
11:26і тады ўвесь Ізраіль спасёны будзе, як напíсана: “прыйдзе з Сіёна Збавіцель і адверне бязбожнасць ад Іакава;
11:27і гэта ім ад Мяне запавет, калі здыму грахі іх”.
11:28Адносна дабравесця — яны ворагі Богу дзеля вас, але адносна абра́ння — яны ўзлюбленыя Богам дзеля айцоў.
11:29Бо дары́ і паклíканне Божае неадме́нныя.
11:30Бо як і вы калісьці былí непаслухмянымі Богу, а цяпер памілаваны праз іх непаслухмянасць,
11:31так і яны цяпер непаслухмяныя дзеля вашага памілавання, каб і самім ім быць памíлаванымі.
11:32Бо ўсіх замкнуў Бог у непаслухмянасць, каб усіх памілаваць.
11:33О, бяздонне багацця, і прамудрасці, і ведання Божага! Якія неспасціжныя суды́ Яго і нязве́даныя шляхí Яго!
11:34Бо хто спазна́ў розум Гасподні? Альбо хто быў дара́дцам Яго?
11:35Альбо хто папярэдне даў Яму, каб атрымаць адпла́ту?
11:36Таму што ўсё — з Яго, і праз Яго, і дзеля Яго. Яму і слава на ве́кі. Амінь.