Священное Писание

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, глава 12

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 12
12:1nbsp; Дык я прашу вас, браты, міласэрнасцю Божаю аддаць целы вашы ў ахвяру жывую, святую, угодную Богу, на разумнае служэнне ваша;
12:2і не прыстасоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтвара́йцеся абнаўле́ннем розуму вашага, каб распазнава́ць вам, у чым воля Божая добрая, і ўгодная, і дасканалая.
12:3Па благадаці, да́дзенай мне, кажу кожнаму з вас: не думайце пра сябе вышэй, чым нале́жыць думаць, а, думайце са сціпласцю, у адпаведнасці з тою мераю веры, якую кожнаму вызначыў Бог.
12:4Бо, як у адным целе ў нас многа членаў, але не ўсе члены выконваюць аднолькавае дзе́янне,
12:5так і мы многія — адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
12:6І паколькі па благадаці, да́дзенай нам, мы маем розныя дары, то калі маеш прароцтва, дык прароч згодна з вераю;
12:7калі маеш служэнне, дык будзь у служэнні; калі навучаеш — дык у навучанні;
12:8калі суцяшаеш — дык у суцяшэнні; калі даеш — дык шчыра; калі начальствуеш — дык дбайна; калі мíлуеш — дык з радасцю.
12:9Любоў няхай будзе некрываду́шнаю; ухіля́йцеся ад зла, імкніцеся да дабра;
12:10любíце адзін аднаго братняю любоўю; пашанаю адзін аднаго апярэ́джвайце;
12:11у руплівасці не спыняйцеся; духам палымнейце; Госпаду служы́це;
12:12у надзеі радуйцеся; у прыгнечанасці будзьце стойкімі; у малітве — пастаяннымі;
12:13дапамагайце святым у іх патрэбах; пра гасціннасць дбайце;
12:14благаслаўляйце ганіцеляў вашых; благаслаўляйце, а не праклінайце.
12:15Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
12:16Будзьце аднадумнымі паміж сабою; не ўзносьце сябе ў думках, а імкніцеся за пакорлівымі; не лічы́це самі сябе мудрымі;
12:17нікому не плацíце злом за зло, а клапаціцеся пра дабро для ўсіх людзей.
12:18nbsp; Калі магчыма, наколькі гэта ад вас залежыць, з усімі людзьмі будзьце ў міры.
12:19Не помсціце за сябе, узлю́бленыя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напíсана: “Мая помста, Я адплачу́, — кажа Гасподзь”.
12:20Дык вось, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі сма́гне, напаí яго; бо, робячы гэта, ты збярэш гара́чае вуголле на галаву яго.
12:21Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.