Священное Писание

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, глава 3

Оглавление
1  2  3  4  5  6 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 3
3:1О, неразумныя Галаты! хто вас так зачараваў, каб не скара́ліся ісціне, вас, перад вачыма якіх апíсаны быў Іісус Хрыстос, нíбы сярод вас распя́ты́
3:2Толькі адно хачу ведаць ад вас: праз справы закона вы атрымалі Духа ці праз пропаведзь веры́
3:3Хіба́ вы такія неразумныя, што, пачаўшы Духам, цяпер завяршаеце плоццю́
3:4Няўжо вы столькі перацярпелі марна́ Калі б толькі марна!
3:5Той, Хто дае вам Духа і здзяйсняе сярод вас цуды, робіць гэта праз справы закона ці праз пропаведзь веры́
3:6Так, як Аўраам паверыў Богу, і гэта залічылася яму як праведнасць.
3:7Дык ведайце, што веруючыя — гэта сыны Аўраамавы.
3:8І Пісанне, прадбачачы, што Бог па веры апраўдае язычнікаў, прадвясціла Аўрааму: «у табе благаславёныя будуць усе народы».
3:9Так што веруючыя благаслаўляюцца з верным Аўраамам,
3:10а ўсе, хто спадзяецца ад справы закона, тыя пад пракляццем. Бо напісана: «пракляты кожны, хто не трымаецца ўсяго, што напíсана ў кнізе закона, каб вы́канаць гэта».
3:11А што законам ніхто не атрымлівае апраўдання перад Богам, гэта ясна, бо праведны вераю жывы будзе.
3:12Закон жа не ад веры; наадварот, у ім ска́зана: хто выконвае яго, той жывы́ будзе ім.
3:13Хрыстос выкупіў нас ад пракляцця закона, зрабіўшыся за нас пракляццем, — бо напісана: «пракляты кожны, хто вісіць на дрэве», —
3:14каб благаславенне Аўраамава было́ праз Хрыста Іісуса на язычніках, каб абяцанага Духа мы атрымалі па веры.
3:15Браты! я кажу́, разважа́ючы як чалаве́к: нават чалавекам зацверджанага завяшчання ніхто не адмяня́е і не дапаўня́е.
3:16Аўрааму ж дадзены былі абяцанні і се́мені яго. Не сказана: «і насе́нню», як пра многіх, а як пра аднаго: «і се́мені твайму», якое ёсць Хрыстос.
3:17Вось што я кажу: раней зацверджанага Богам запавету пра Хрыста закон, які з’явіўся на чатырыста трыццаць гадоў пазней, не адмяняе і не скасоўвае абяцання.
3:18Бо калі паводле закона спадчына, то ўжо не паводле абяцання; але Аўрааму Бог даў гэта паводле абяцання.
3:19Навошта ж закон? Ён быў дададзены пазней з – за злачынстваў, — да часу прышэсця семені, якому дадзена абяцанне, — і перададзены праз ангелаў, рукою пасрэдніка.
3:20Але пасрэдніка пры адным не бывае, а Бог адзін.
3:21Дык што, закон супраць абяцанняў Божых? Ні ў якім разе! Бо калі б дадзены быў закон, які можа даваць жыццё, то сапраўды праведнасць была б ад закона;
3:22але Пісанне ўсё замкнула пад грахом, каб абяцанне дадзена было па веры ў Іісуса Хрыста веруючым.
3:23Але да таго як прыйшла вера, мы былі замкнёнымі пад вартаю закона ў чаканні адкрыцця веры.
3:24Так што закон стаў для нас выхавацелем, які вёў да Хрыста, каб мы былі апраўда́ны вераю;
3:25калі ж прыйшла вера, то мы ўжо не пад апекай выхавацеля.
3:26Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Іісуса;
3:27усе вы, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся.
3:28Няма ўжо ні Іудзея, ні язычніка; няма ні раба, ні свабоднага; няма ні мужчынскага полу, ні жаночага: бо ўсе вы — адно ў Хрысце Іісусе.
3:29Калі ж вы Хрыстовы, то вы — семя Аўраамава і паводле абяцання спадкаемцы.