Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 23

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 23
23:1Пільна гле́дзячы на сінедрыён, Павел сказаў: мужы́ браты́! я з усёй добрасумле́ннасцю жыў перад Богам да гэтага дня. 
23:2І тут першасвята́р Ана́нія зага­да́ў тым, якія стаялі по́бач з ім, біць яго па ву́снах.
23:3Тады Павел сказаў яму́: Бог бу­дзе біць цябе, сцяна́ пабе́леная: ты сядзíш, каб судзíць мяне па закону, ды, паруша́ючы закон, зага́дваеш біць мяне.
23:4Тыя, што стаялі побач, сказалі: першасвятара́ Божага зневажа́еш?
23:5Павел сказаў: я не ведаў, браты́, што ён першасвята́р; бо напíсана: пра нача́льніка народа твайго не кажы́ ліхо́га.
23:6Павел жа, даве́даўшыся, што тут адна частка садуке́яў, а другая фарысе́яў, усклíкнуў у сінедрыёне: мужы́ браты́! я фарысе́й, сын фары­се́я; за надзею і ўваскрасе́нне мёртвых мяне су́дзяць.
23:7Калі ж ён сказаў гэта, узнікла сутыкне́нне паміж фарысе́ямі і саду­ке́ямі, і сход падзялíўся;
23:8бо садуке́і кажуць, што няма ўваскрасе́ння, ні Ангела, ні ду́ха; а фарысе́і прызнаю́ць і тое, і другое.
23:9Узня́ўся вялікі крык; і, уста́ўшы, кніжнікі з фарысе́йскага боку спра­ча́ліся, ка́жучы: нічога дрэ́ннага мы не знахо́дзім у чалавеку гэтым; калі ж дух ці Ангел прамаўля́ў да яго, давайце не будзем працíвіцца Богу.
23:10Але паколькі сутыкне́нне ўзмацня́лася, то тысячанача́льнік, баючы́ся, каб яны не разарва́лі Паўла, загада́ў воінам спусцíцца, каб забраць яго ад іх і адве́сці ў крэ́пасць.
23:11У насту́пную ноч Гасподзь, явíўшыся яму, сказаў: мацу́йся, Павел; бо як све́дчыў ты пра Мяне ў Іерусаліме, так нале́жыць табе све́дчыць і ў Ры́ме.
23:12Калі ж настаў дзень, некато́рыя з Іудзеяў, учынíўшы змо́ву, далí сабе клятву не есці і не піць, пакуль не заб'юць Паўла;
23:13а было́ больш за сорак тых, што ўчынíлі гэтую змо́ву;
23:14яны, прыйшо́ўшы да перша­святаро́ў і старэ́йшын, сказалі: кля́т­ваю паклялíся мы самíм сабе не есці нічога, пакуль не заб'ём Паўла.
23:15Дык цяпер вы з сінедрыёнам паве́даміце тысячанача́льніку, каб заўтра вы́веў яго да вас, як быццам вы збіра́ецеся дакла́дней дасле́даваць справу яго; а мы, перш чым ён на­блíзіцца, гатовы забіць яго.
23:16Пачуўшы пра заса́ду, сын сястры́ Паўлавай прыйшоў і, увайшо́ўшы ў крэпасць, паве́даміў Паўлу.
23:17Павел жа, паклíкаўшы аднаго з сотнікаў, сказаў: завядзí гэтага юнака́ да тысячанача́льніка, бо ён ма́е нешта паве́даміць яму.
23:18Той, узя́ўшы яго, прывёў да тысячанача́льніка і сказаў: вя́зень Павел паклíкаў мяне і папрасіў прыве́сці да цябе гэтага юнака́, які ма́е нешта сказаць табе.
23:19Тысячанача́льнік, узя́ўшы яго за руку́ і адышоўшы з ім убок, спытаў: што ж маеш ты паве́даміць мне?
23:20І ён сказаў: Іудзеі дамо́віліся папрасíць цябе, каб заўтра ты прывёў Паўла ў сінедрыён, бы́ццам дзе́ля таго, каб дакла́дней пра яго распыта́ць;
23:21але ты не давяра́й ім, бо на яго робяць заса́ду больш за сорак чалавек з іх, якія далí сабе кля́тву, што не будуць есці і піць, пакуль не заб'юць яго; і яны цяпер напагато́ве, чака́ючы твайго распараджэ́ння.
23:22Тысячанача́льнік адпусцíў юна­ка́, загада́ўшы: нікому не кажы́, што ты паве́даміў мне гэта.
23:23І, паклíкаўшы двух сотнікаў, ён сказаў: падрыхту́йце дзве́сце ўзбро́еных во́інаў, каб ішлі ў Кесары́ю, і се́мдзе­сят ко́ннікаў, і дзве́сце кап'яно́сцаў, на трэцюю гадзíну но́чы;
23:24і ўю́чную жывёлу прывядзíце, каб, пасадзíўшы Паўла, даста́віць яго цэлым і здаровым да правíцеля Фе́лікса.
23:25Напісаў ён і пасла́нне такога зместу:
23:26Кла́ўдзій Лíсій – высокаша­но́ўнаму правíцелю Фе́ліксу:  ра́­давацца;
23:27гэтага чалавека, якога Іудзеі сха­пілі і збіра́ліся забіць, я, прыйшо́ўшы з воінамі, адабра́ў, калі вы́светліў, што ён Ры́мскі грамадзя́нін;
23:28nbsp; жада́ючы ж даве́дацца, на якой падста́ве абвінава́чвалі яго, я прывёў яго ў сінедрыён іхні
23:29і вы́явіў, што яны абвінава́чваюць яго з – за спрэ́чных пытанняў закону іх, але няма на ім абвінава́чання ні ў чым, ва́ртым смерці або ако́ваў;
23:30калі ж мне дане́слі, што Іудзеямі рыхту́ецца змова су́праць гэтага чалавека, я адразу паслаў яго да цябе, загада́ўшы і абвінава́ўцам гаварыць су́праць яго перад табою; быва́й здаро́вы.
23:31Тады воіны, як было́ ім зага́да­на, узялí Паўла і павялí яго ўначы́ ў Антыпатры́ду,
23:32а на другі дзень, пакíнуўшы ко́ннікаў ісці з ім, вярну́ліся ў крэпасць.
23:33Тыя ж, прыйшоўшы ў Кеса­ры́ю і адда́ўшы пасла́нне правíцелю, паставілі перад ім і Паўла.
23:34Правіцель прачытаў пасла́нне і запыта́ў, з якой ён вобласці, а, даве́даўшыся, што з Кілікíі, 
23:35сказаў: я вы́слухаю цябе, калі прыбу́дуць і абвінава́ўцы твае. І загада́ў трыма́ць яго пад ва́ртаю ў Ірадавай прэто́рыі.