Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Марка, глава 11

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 11
11:1I калі наблiзiлiся да Iерусалiма, да Вiфагii i Вiфанii, да гары Елеонскай, Iiсус пасылае двух з вучняў Сваiх
11:2i кажа iм: iдзiце ў селiшча, што перад вамi, i, уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце прывязанае асляня, на якое нiхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзiце.
11:3I калi хто скажа вам: «што вы гэта робiце?», скажыце, што яно патрэбна Госпаду, i адразу пашле яго сюды.
11:4Яны пайшлi i знайшлi асляня, прывязанае каля варот на вулiцы, i адвязалi яго.
11:5I некаторыя з тых, што стаялi там, гаварылi: што вы робiце? навошта адвязваеце асляня?
11:6Яны ж адказвалi iм, як загадаў Iiсус, i тыя адпусцiлi iх.
11:7I прывялi асляня да Iiсуса, i паклалi на яго вопратку сваю; і сеў Iiсус на яго.
11:8Многiя ж вопратку сваю пасцiлалi на дарогу, а iншыя зразалi галiны з дрэў i пасцiлалi на дарогу.
11:9I тыя, што iшлi паперадзе і следам, усклiкалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе!
11:10Благаславёна царства айца нашага Давiда, якое надыходзіць у iмя Гасподняе! Асанна ў вышніх!
11:11I ўвайшоў Iiсус у Iерусалiм i ў храм; i, агледзеўшы ўсё, паколькi час быў ужо познi, пайшоў у Вiфанiю з дванаццаццю.
11:12I на другi дзень, калi яны выйшлi з Вiфанii, Ён захацеў есцi;
11:13і, убычыўшы здалёк смакоўнiцу, пакрытую лiсцем, падышоў, цi не знойдзе чаго на ёй; і, прыйшоўшы да яе, нiчога не знайшоў, акрамя лiсця, бо не пара была на смоквы.
11:14I, прамовіўшы, Iiсус сказаў ёй: няхай больш нiхто не есць ад цябе плоду давеку! I чулi гэта вучнi Яго.
11:15І прыходзяць у Iерусалiм. І, увайшоўшы ў храм, Iiсус пачаў выганяць тых, якія прадавалi i куплялi ў храме, i перакулiў сталы мянялаў i ўслоны тых, што прадавалі галубоў;
11:16і не дазваляў, каб хто пранёс якую – небудзь рэч праз храм.
11:17I вучыў iх, кажучы: цi не напiсана: «дом Мой домам малiтвы назавецца для ўсiх народаў»? А вы зрабiлi з яго логава разбойнiкаў.
11:18I пачулi гэта кнiжнiкi i першасвятары, i шукалi, як бы Яго загубiць, бо баялiся Яго, таму што ўвесь народ здзіўляўся вучэнню Яго.
11:19I калi звечарэла, Ён выйшаў за горад.
11:20I ранiцаю, праходзячы мiма, убачылi, што смакоўнiца засохла да кораня.
11:21I, успомнiўшы, Пётр кажа Яму: Раввi! паглядзi, смакоўнiца, якую Ты пракляў, усохла.
11:22І, адказваючы, Iiсус кажа iм:
11:23Майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калi хто скажа гары гэтай: «падымiся i ўвергнiся ў мора», і не засумняваецца ў сэрцы сваiм, а верыць будзе, што збудзецца па словах яго, — будзе яму, што б нi сказаў.
11:24Таму кажу вам: усё, чаго ў малiтве нi папросiце, верце, што атрымаеце, i будзе вам.
11:25І калi стаiце на малiтве, даруйце, як што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, Якi ў нябёсах, дараваў вам правiны вашы.
11:26Калi ж вы не даруеце, то i Айцец ваш, Якi ў нябёсах, не даруе вам правiнаў вашых.
11:27I прыходзяць зноў у Iерусалiм. І калi Ён хадзіў у храме, падыходзяць да Яго першасвятары i кнiжнiкi, i старэйшыны
11:28і кажуць Яму: якою ўладаю Ты гэта робiш? i хто Табе ўладу гэтую даў, каб Ты рабiў гэта?
11:29Iiсус жа ў адказ сказаў iм: спытаю ў вас i Я адну рэч, i адкажыце Мне; i Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
11:30Хрышчэнне Iаанава з неба было цi ад людзей? адкажыце Мне.
11:31I разважалi яны мiж сабою, гаворачы: калi скажам: «з неба», — Ён скажа: «чаму ж вы не паверылi яму?»
11:32А сказаць: «ад людзей» — баялiся народа, бо ўсе лічылi, што Iаан сапраўды быў прарок.
11:33I кажуць у адказ Iiсусу: не ведаем. Тады Iiсус, адказваючы, гаворыць iм: i Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.