Священное Писание

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, глава 10

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 10
10:1nbsp; Браты́! жада́нне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраільця́н — каб яны спасліся.
10:2Бо я све́дчу ім, што яны ма́юць руплíвасць да Бога, аднак не па розуму.
10:3Бо, не разуме́ючы Божай пра́веднасці і намага́ючыся сцве́рдзіць сваю пра́веднасць, яны не скары́ліся пра́веднасці Божай;
10:4таму што завяршэ́нне закона — Хрыстос, дзеля пра́веднасці кожнага ве́руючага.
10:5бо Маісей піша аб пра́веднасці, якая паводле закону: “чалавек, які вы́канаў гэта, жывы́ будзе праз гэта”.
10:6А пра́веднасць, якая паводле веры, гаво́рыць так: “не кажы́ ў сэ́рцы сваім: хто ўзы́дзе на неба?” — для таго, каб Хрыста́ зве́сці ўніз;
10:7альбо: “хто сы́дзе ў бе́здань?” — для таго, каб Хрыста́ з мёртвых узве́сці.
10:8А што гаво́рыць Піса́нне?е́ — “Блізка да цябе слова, яно ў ву́снах тваіх і ў сэ́рцы тваім”, — гэта значыць сло́ва веры, якое мы прапаве́дуем.
10:9Бо калі ву́снамі тваімі ты будзеш вызнава́ць Іісуса Госпадам і ве́раваць сэ́рцам тваім, што Бог уваскрасіў яго з мёртвых, то спасёны будзеш,
10:10таму што сэ́рцам ве́руюць дзе́ля пра́веднасці, а ву́снамі вызнаю́ць дзе́ля спасе́ння.
10:11Бо Пісанне кажа: “кожны, хто веруе ў Яго, не будзе пасаро́млены”.
10:12Тут няма ро́зніцы паміж Іудзеем і Элінам, таму што адзін Гасподзь для ўсіх, шчо́дры да ўсіх, хто прызыва́е Яго”.
10:13Бо “кожны, хто прызаве́ імя́ Гасподняе, спасёны будзе”.
10:14Але як яны будуць прызыва́ць Таго, у Каго не ўве́равалі? Як будуць ве́раваць у Таго, пра Каго не чулі? Як пачу́юць без прапаве́дніка?
10:15І як будуць прапаве́даваць, калі не будуць пасла́ны́ бо напíсана: “якія го́жыя но́гі ў тых, хто дабраве́сціць мір, хто дабраве́сціць добрае!”
10:16Але не ўсе паслу́халіся дабраве́сця. Бо кажа Ісаія: “Госпадзі! хто паверыў пачу́таму ад нас?”
10:17Дык вось, вера — ад пачу́тага, а пачу́тае — ад сло́ва Божага.
10:18Але я кажу: хіба́ яны не чулі? Наадварот, “па ўсёй зямлі прайшоў голас іх, і да кра́ю сусве́ту — словы іх”.
10:19Яшчэ кажу: хіба́ Ізраіль не ведаў? Першы Маісей гаво́рыць: “Я абуджу́ вашу раўнівасць праз не – народ, праз народ неразумны раздражню́ вас”.
10:20А Ісаія смела кажа: “Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне, Я адкрыўся тым, што не пыта́ліся пра Мяне”.
10:21Пра Ізра́іль жа ён кажа: “цэлы дзень Я праця́гваў ру́кі Мае́ да народа непакорнага і ўпартага”.