Священное Писание

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, глава 6

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 6
6:1Дык што скажам? застава́цца нам у граху́, каб прымно́жылася благада́ць? Ні ў якім разе.
6:2Як жа мы, памёршы для граху, будзем далей жыць у ім?
6:3Хіба́ не ведаеце, што ўсе мы, ахры́шчаныя ў Хрыста Іісуса, у смерць Яго ахры́шчаны?
6:4Дык вось, мы былі пахава́ны разам з Ім хрышчэ́ннем у смерць, каб, як Хрыстос уваскрэс з мёртвых славаю Айца, так і нам жыць новым жыццём.
6:5Бо калі мы з’ядна́ліся з Ім падабе́нствам смерці Яго, то будзем з’ядна́ны і падабе́нствам уваскрасе́ння,
6:6ве́даючы тое, што даўне́йшы наш чалавек быў распяты з Ім, каб знішчана было цела грахоўнае, каб нам ужо не быць раба́мі граху́;
6:7nbsp; бо хто памёр, той вы́звалены ад граху.
6:8Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то веруем, што і жыць будзем з Ім,
6:9nbsp; ве́даючы, што Хрыстос, уваскрэ́слы з мёртвых, ужо не паміра́е: смерць ужо не ма́е над Ім улады.
6:10nbsp; Бо, што Ён памёр, то для граху́ памёр раз назаўсёды, а што жыве́, то жыве́ для Бога.
6:11Так і вы лічы́це сябе мёртвымі для граху́, а жывы́мі для Бога ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
6:12nbsp; Дык няхай не пану́е грэх у смяро́тным ва́шым це́ле і не падпарадко́ўвае вас пажа́днасцям яго;
6:13nbsp; і не аддава́йце граху́ чле́наў вашых, робячы іх прыла́дамі няпра́веднасці, а адда́йце сябе Богу як тых, што ажылí з мёртвых,  і чле́ны вашы — Богу, робячы іх прыла́дамі пра́веднасці.
6:14nbsp; Грэх жа не павінен над вамі ўлада́рыць, бо вы не пад законам, а пад благадаццю.
6:15nbsp; Дык што́ ці будзем грашы́ць, паколькі мы не пад законам, а пад благада́ццю?  Ні ў якім разе.
6:16nbsp; Хіба́ не ведаеце, што каму вы аддаяце́ сябе ў рабы́ на паслухмя́насць,  то вы і рабы́ таго, каго слу́хаецеся: ці рабы граху на смерць, ці рабы паслухмянасці на пра́веднасць.
6:17Дзякуй Богу, што вы, якія былí раба́мі граху, сталі ўсім сэ́рцам паслухмя́нымі таму роду вучэ́ння, ў якім вы былі наста́ўлены.
6:18А вы́зваліўшыся ад граху́, вы сталі раба́мі пра́веднасці.
6:19Я кажу, разважа́ючы па – чалаве́чы, з – за не́мачы плоці вашай. Як вы аддава́лі чле́ны вашы ў рабы́ нечыстаце́ і беззако́нню дзе́ля беззако́ння, так цяпер адда́йце чле́ны вашы ў рабы́ пра́веднасці дзе́ля асвячэ́ння.
6:20Бо калі вы былí раба́мі граху, тады былі свабоднымі ад праведнасці.
6:21Які ж плод вы ме́лі тады́ Тое, за што цяпер со́рамна вам, бо канец яго — смерць.
6:22Цяпер жа, вы́зваліўшыся ад граху́ і стаўшы рабамі Богу, вы маеце плод ваш — асвячэ́нне, а канец — жыццё вечнае.
6:23Бо пла́та за грэх — смерць, а дар Божы — жыццё вечнае ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.