Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 4 | |
4:1 | Узлю́бленыя! не кожнаму ду́ху ве́рце, а выпрабо́ўвайце ду́хаў, ці ад Бога яны, таму што многа лжэпраро́каў з'явíлася ў све́це. |
4:2 | Духа Божага пазнава́йце так: кожны дух, што вызнае́ Іісуса Хрыста, Які прыйшоў у плоці, ёсць ад Бога; |
4:3 См.: 🔗1Iн. 2:22 🔗1Кар. 12:3 | а кожны дух, што не вызнае́ Іісуса Хрыста, Які прыйшоў у плоці, не ёсць ад Бога, а гэта дух анты́хрыста, пра якога вы чу́лі, што ён пры́йдзе, і ён цяпер ужо ў све́це. |
4:4 См.: 🔗2Пар. 32:7 | Дзеткі! вы ад Бога, і вы перамаглí іх; бо Той, Хто ў вас, бо́льшы за таго́, хто ў свеце. |
4:5 См.: 🔗Iн. 15:19 | Яны ад свету, таму і гаво́раць так, як гаворыць свет, і свет слу́хае іх. |
4:6 См.: 🔗Iн. 8:47 | Мы ад Бога; хто зна́е Бога, той слу́хае нас; хто не ад Бога, той не слу́хае нас. Па гэтым пазнаём ду́ха íсціны і ду́ха маны́. |
4:7 | Узлю́бленыя! дава́йце бу́дзем любíць адзін аднаго́, таму што любоў ад Бога, і кожны, хто лю́біць, той наро́джаны ад Бога і зна́е Бога; |
4:8 | хто не лю́біць, той не спазна́ў Бога, таму што Бог ёсць любоў. |
4:9 | Любоў Божая да нас адкры́лася ў тым, што Бог пасла́ў у свет Сы́на Свайго Адзінаро́днага, каб мы атрыма́лі жыццё праз Яго. |
4:10 | У тым любоў, што не мы ўзлюбíлі Бога, а Ён узлюбíў нас і пасла́ў Сы́на Свайго як уміласціўле́нне за грахí нашы. |
4:11 См.: 🔗Мф. 18:33 🔗Iн. 15:12 | Узлю́бленыя! калі так узлюбíў нас Бог, то і мы павíнны любíць адзін аднаго́. |
4:12 | Бога ніхто ніколі не ба́чыў; калі мы лю́бім адзін аднаго́, то Бог знахо́дзіцца ў нас, і любоў Яго ў нас даскана́лая. |
4:13 См.: 🔗1Iн. 3:24 | Мы пазнаём, што знахо́дзімся ў Ім і Ён у нас, па тым, што ад Духа Свайго Ён даў нам. |
4:14 | І мы ба́чылі і све́дчым, што Айцец пасла́ў Сы́на Спасíцелем све́ту. |
4:15 См.: 🔗1Iн. 5:5 🔗Рым. 10:9 | Хто вызнае́, што Іісус – Сын Божы, у тым знахо́дзіцца Бог, і ён у Богу. |
4:16 См.: 🔗1Iн. 3:24 | І мы спазна́лі і вераю прынялí любоў, якую Бог ма́е да нас. Бог – гэта любоў, і хто знахо́дзіцца ў любо́ві, той знахо́зіцца ў Богу, і Бог у ім. |
4:17 | Любоў такой даскана́ласці дасяга́е ў нас, што мы будзем мець адва́гу ў дзень суда́, бо які Ён, такія і мы ў све́це гэтым. |
4:18 | У любо́ві няма стра́ху, а даскана́лая любоў праганя́е страх, бо ў стра́ху ёсць пакара́нне; і хто баіцца, той недаскана́лы ў любо́ві. |
4:19 | Мы лю́бім Яго, бо Ён першы ўзлюбíў нас. |
4:20 См.: 🔗1Iн. 2:4 🔗1Iн. 3:17 | Калі хто кажа: «я люблю Бога», а бра́та свайго ненавíдзіць, то ён ілгу́н; бо хто не лю́біць бра́та свайго, якога ба́чыць, як можа любíць Бога, Якога не ба́чыць? |
4:21 | І мы ма́ем ад Яго такую за́паведзь, каб той, хто лю́біць Бога, любíў і бра́та свайго. |