Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 28

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 28
28:1І, уратава́ўшыся, тыя, хто быў з Паўлам, даведаліся, што востраў называ́ецца Мелíт.
28:2Тузе́мцы праявілі да нас надзвыча́йнае чалавекалю́бства, бо яны, раскла́ўшы вогнішча, прынялí ўсіх нас, паколькі быў дождж і холад.
28:3Калі ж Павел сабраў мноства галля́ і паклаў на во́гнішча, тады змяя́, уцяка́ючы ад жа́ру, прычапíлася да яго рукí.
28:4Тузе́мцы, уба́чыўшы га́да, што павіс на яго руцэ́, гаварылі паміж сабою: пэўна, чалавек гэты – забойца, калі яму, уратава́наму з мо́ра, багіня справядлíвасці не дазваля́е жыць.
28:5Але ён, скíнуўшы га́да ў агонь, не зазна́ў нія́кай шко́ды.
28:6Яны ж чака́лі, што ў яго будзе запале́нне ці ён раптоўна ўпадзе́ мёртвым; аднак, доўга чака́ючы і ба́чачы, што нічога кепскага з ім не зда́рылася, яны перамянілі меркава́нне і гавары́лі, што ён бог.
28:7Навокал таго месца былí ўлада́нні нача́льніка вострава па íмені Пу́блій, які прыня́ў нас і тры дні прыя́зна частава́ў.
28:8І сталася, што бацька Пу́блія ляжаў, хворы на гара́чку і дызентэ­ры́ю; Павел зайшоў да яго, памаліўся і, ускла́ўшы на яго ру́кі, ацалíў яго.
28:9Калі гэта зда́рылася, тады і іншыя на востраве, хто меў хваробы, прыхо́дзілі і ацаля́ліся;
28:10яны вы́явілі да нас вялікую паша́ну і, калі мы адпраўля́ліся, далí тое, што было́ патрэбна.
28:11Праз тры месяцы мы адплылí на Александры́йскім караблí з выя́ваю Дыяску́раў, які зімаваў на гэтым востраве,
28:12і, прыплы́ўшы ў Сіраку́зы, застава́ліся там тры дні; 
28:13паплыўшы адтуль, дабра́ліся да Ры́гіі; і паколькі праз дзень падзьму́ў паўднёвы вецер, на другі дзень мы прыбылí ў Путэо́л,
28:14дзе знайшлі братоў і былí ўпро́шаны пабыць у іх сем дзён; і так мы ішлі ў Рым.
28:15І адтуль браты, пачуўшы пра нас, выйшлі насу́страч нам да А́піевай пло́шчы і Трох Гасцíніц; уба́чыўшы іх, Павел падзя́каваў Богу і ўзбадзёрыўся.
28:16Калі ж мы прыйшлі ў Рым, то сотнік перада́ў вя́зняў военача́льніку, а Паўлу было́ дазво́лена жыць асо́бна, з воінам, які пільнава́ў яго.
28:17І сталася, што праз тры дні Павел склíкаў знатне́йшых з Іудзеяў і, калі тыя сышлíся, казаў ім: мужы́ браты́! я, не зрабіўшы нічога су́праць народа ці айцоўскіх звы́чаяў, быў як вя́зень перада́дзены з Іерусаліма ў ру́кі Ры́млян,
28:18якія, учынíўшы мне до́пыт, ха­целі адпусцíць, бо ніякай віны, ва́ртай смерці, не было́ на мне;
28:19але паколькі Іудзеі пярэ́чылі, то я вы́мушаны быў патрабава́ць суда́ ў кесара, аднак не для таго, каб абвінава́ціць у чым – небудзь мой народ;
28:20вось па гэтай прычыне я і паклíкаў вас, каб уба́чыцца і пагаварыць, бо за надзею Ізра́іля я закава́ны ў гэтыя кайданы́.
28:21Яны ж сказалі яму: мы і лістоў пра цябе не атры́млівалі з Іудзеі, і ніхто з братоў, прыйшоўшы, не паве́даміў і не сказаў нічога ке́пскага;
28:22але мы жада́ем пачуць ад цябе, што ты думаеш; бо нам вядома, што наконт вучэ́ння гэтага ўсюды спрача́юцца.
28:23І, прызна́чыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў дом; і ён з ра́нку да вечара прамаўля́ў да іх, све́дчачы пра Царства Божае і даво́дзячы ім пра Іісуса на падставе закона Маісе́евага і прарокаў.
28:24І адных перако́нвала ска́занае, а другія не ве́рылі.
28:25Не ма́ючы згоды паміж сабою, яны сталі адыхо́дзіць пасля таго, як Павел сказаў наступныя словы: добра Дух Святы́ прамо́віў айцам нашым праз прарока Іса́ію,
28:26ка́жучы: «ідзі да народа гэтага і скажы: слы́хам пачу́еце – і  не зразуме́еце, узіра́ючыся глядзе́ць будзеце – і не ўба́чыце;
28:27бо агрубе́ла сэ́рца народа гэтага, і вуша́мі ледзь чу́юць, і вочы свае заплю́шчылі, каб не ўба́чыць вачы́ма, і не пачу́ць вуша́мі, і не ўразуме́ць сэ́рцам, і не навярну́цца, каб Я ацалíў іх».
28:28Дык вось, няхай вам будзе вядома, што язы́чнікам пасла́на спасе́нне Божае; яны і пачу́юць.
28:29Калі ён гэта сказаў, Іудзеі пайшлі ад яго, моцна спрача́ючыся паміж сабою.
28:30І жыў Павел цэлыя два гады́ на ўла́сным утрыма́нні і прыма́ў усіх, хто прыхо́дзіў да яго,
28:31прапаве́дуючы Царства Божае і ву́чачы пра Госпада Іісуса Хрыста з усёю адва́гаю бесперашко́дна.