Священное Писание

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, глава 15

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 15
15:1Напамінаю вам, браты, тое Евангелле, якое я дабраве́сціў вам, якое і прынялí вы, у якім і ўмацаваліся,
15:2праз якое і спаса́ецеся, калі трыма́ецеся таго, што я дабраве́сціў вам, калі толькі не марна ўверавалі.
15:3Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыня́ў: што Хрыстос памёр за грахі нашы, паводле Пісанняў,
15:4і што Ён пахаваны быў, і што ўваскрэс на трэці дзень, паводле Пісанняў,
15:5і што Ён явіўся Кіфе, потым — дванаццаці;
15:6затым явіўся больш як пяцістам братам адначасова, многія з якіх жывыя дагэтуль, а некаторыя спачы́лі;
15:7затым явіўся Іакаву, потым — усім Апосталам; 
15:8а пасля ўсіх явіўся і мне, як нейкаму неданоску.
15:9Бо я найменшы з Апосталаў, і не варты называцца Апосталам, бо я гнаў Царкву Божую.
15:10Але па благадаці Божай я ёсць тое, што ёсць; і благадаць Яго ўва мне не была ма́рнаю, яж болей за ўсіх іх папрацаваў; не я, аднак, а благадаць Божая, якая са мною.
15:11Дык вось, ці я, ці яны, — та́к мы прапаведуем, і та́к вы ўверавалі.
15:12Калі ж пра Хрыста прапаведуецца, што Ён уваскрэс з мёртвых, то як жа некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасення мёртвых?
15:13Бо калі няма ўваскрасення мёртвых, то і Хрыстос не ўваскрэс;
15:14а калі Хрыстос не ўваскрэс, то ма́рная і пропаведзь наша, ма́рная і вера ваша. 
15:15Прытым мы аказваемся лжывымі сведкамі пра Бога, бо сведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрашаў, калі б было праўдай, што мёртвыя не ўваскрасаюць;
15:16бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстос не ўваскрэс;
15:17а калі Хрыстос не ўваскрэс, то ма́рная вера ваша: вы яшчэ ў грахах вашых;
15:18тады і памерлыя ў Хрысце загінулі.
15:19Калі мы ў гэтым толькі жыцці спадзяёмся на Хрыста, то мы самыя няшчасныя з усіх людзей.
15:20Але Хрыстос уваскрэс з мёртвых, пе́ршынец з паме́рлых.
15:21Бо паколькі праз чалавека смерць, то праз чалавека і ўваскрасенне мёртвых.
15:22Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажыву́ць,
15:23але кожны сваёю чаргою: пе́ршынец Хрыстос, затым Хрыстовы,у прышэсце Яго.
15:24А потым канец: калі Ён перадасць Царства Богу і Айцу, калі скасуе ўсякае начальства і ўсякую ўладу і сілу;
15:25бо Яму належыць царстваваць, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае.
15:26І апошні вораг будзе знішчаны — смерць,
15:27таму што Ён усё пакары́ў пад ногі Яго; калі ж скажа, што ўсё пако́рана Яму, то ясна, што акрамя Таго, Хто пакары́ў Яму ўсё.
15:28Калі ж Яму будзе пако́рана ўсё, тады і Сам Сын пако́рыцца Таму, Хто пакары́ў Яму ўсё, каб быў Бог усё ва ўсім.
15:29Бо, інакш, што будуць рабіць тыя, хто прымае хрышчэнне дзеля мёртвых? Калі мёртвыя зусім не ўваскрасаюць, то навошта прымаюць хрышчэнне дзеля мёртвых?
15:30Чаму і мы ўвесь час падвярга́ем сябе небяспе́цы?
15:31Я кожны дзень паміраю: прысяга́ю ў гэтым, браты, пахвало́ю вашаю, якую ма́ю ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
15:32Калі я з чалавечыхпамкненняў змагаўся са звярамі ў Эфесе, то якая мне карысць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? Давайце будзем есці і піць, бо заўтра памром!
15:33Не ашуквайце сябе: кепскае асяроддзе псуе́ добрыя звы́чаі.
15:34Ацверазіцеся як нале́жыць і не грашыце; бо некаторыя з вас не знаюць Бога,— на сорам вам кажу.
15:35Але нехта скажа: як уваскрэснуць мёртвыя́ і ў якім целе прыйдуць?
15:36Неразумны! тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ;
15:37і калі ты сееш, то сееш не цела будучае, а голае зерне, будзь гэта пшанічнае ці якое іншае;
15:38Бог жа дае яму цела, як Ён хоча, і кожнаму насенню — сваё цела.
15:39Не кожная плоць — такая самая плоць; але адна плоць у людзей, другая плоць у скаціны, іншая — у рыб, іншая — у птушак.
15:40Ёсць целы нябесныя і целы зямныя; але інакшая слава нябесных, інакшая — зямных;
15:41адна слава сонца, а другая слава месяца, а іншая слава зорак; і зорка ад зоркіадрозніваецца славаю.
15:42Так і пры ўваскрасенні мёртвых: сеецца ў тленні — паўстае́ ў нятленні;
15:43сеецца ў бясчэсці — паўстае́ ў славе; сеецца ў слабасці — паўстае́ ў сіле;
15:44сеецца цела душэўнае — паўстае́ цела духоўнае. Ёсць цела душэўнае і ёсць целадухоўнае.
15:45Так і напісана: “першы чалавек Адам стаў душою жывою”, а апошні Адам — духам жыватворчым.
15:46Але не духоўнае спачатку, а душэўнае, потым духоўнае.
15:47Першы чалавек — з зямлі, зямны; другі чалавек — Гасподзь з неба.
15:48Які зямны, такія і зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя;
15:49і  я́к мы насілі вобраз зямнога, будзем насіць вобраз і нябеснага.
15:50Але тое скажу, браты, што плоць і кроў не могуць унаследаваць Царства Божага, і тленне не наследуе нятлення.
15:51Кажу вам тайну: не ўсе мы памром, але ўсе пераменімся
15:52раптам, у імгненне вока, пры гуку апошняй трубы: бо затру́біць, і мёртвыя ўваскрэснуць нятленнымі, а мы пераменімся;
15:53бо тленнаму гэтаму належыць апрану́цца ў нятленне, і смяротнаму гэтаму — апрану́цца ў бессмяротнасць.
15:54Калі ж тленнае гэтае апра́нецца ў нятленне і смяротнае гэтае апра́нецца ў бессмяротнасць, тады здзейсніцца слова напісанае: “паглыну́та смерць перамогаю”.
15:55“Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?”
15:56Джала смерці — грэх; а сіла граху — закон.
15:57Але дзякуем Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Іісуса Хрыста!
15:58Дык вось, браты мае́ ўзлю́бленыя, будзьце цвёрдымі, непахіснымі, цалкам адданымі справе Гасподняй заўсёды, ведаючы, што праца ваша не ма́рная перад Госпадам.