Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Iаана, глава 10

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 10
10:1Праўду, праўду кажу вам: хто не праз дзверы ўваходзiць у двор авечы, а ўлазiць iнакш, той злодзей i разбойнiк;
10:2а хто ўваходзiць праз дзверы, той пастух авечак;
10:3яму прыдзвернiк адчыняе, i авечкi голасу яго слухаюцца, i сваiх авечак ён клiча па імёнах i выводзiць iх;
10:4i калi сваiх авечак выпусціць, iдзе перад iмi, i авечкi за iм ідуць, бо ведаюць голас яго;
10:5за чужым жа не пойдуць, а будуць уцякаць ад яго, бо не ведаюць чужога голасу.
10:6Гэтую прытчу сказаў iм Іісус. Яны ж не зразумелi значэння таго, што Ён гаварыў iм.
10:7Тады зноў сказаў iм Іісус: праўду, праўду кажу вам: Я — дзверы для авечак;
10:8усе, колькi iх нi прыходзiла перада Мною, былі зладзеi ды разбойнiкi; але авечкi не паслухалiся iх;
10:9Я — дзверы; хто ўвойдзе праз Мяне, збаўлены будзе; i ўвойдзе, i выйдзе, i пашу знойдзе;
10:10злодзей прыходзiць толькi каб украсцi і забiць, i загубiць; Я прыйшоў, каб жыццё мелi, i ўдосталь мелi;
10:11Я — Пастыр добры; пастыр добры жыццё сваё аддае за авечак,
10:12а наймiт, якi не пастыр і якому авечкi не свае, бачыць, як прыходзіць воўк, i пакiдае авечак i ўцякае, i воўк хапае авечак i разганяе іх;
10:13а наймiт уцякае, бо ён наймiт i не дбае пра авечак.
10:14Я — Пастыр добры i ведаю Маіх, i Мае ведаюць Мяне;
10:15як ведае Мяне Айцец, так i Я ведаю Айца, i жыццё Маё аддаю за авечак;
10:16ёсць у Мяне i iншыя авечкі, якія не з гэтага двара, i тых Мне трэба прывесцi; i голас Мой яны пачуюць, і будзе адно стада i адзiн Пастыр.
10:17За тое Айцец Мяне любiць, што Я аддаю жыццё Маё, каб зноў прыняць яго;
10:18нiхто не адбірае яго ў Мяне, а Я аддаю яго Сам; уладу маю аддаць яго i ўладу маю зноў прыняць яго; гэтую запаведзь атрымаў Я ад Айца Майго.
10:19І нязгода зноў узнікла памiж Іудзе – ямі з – за гэтых слоў;
10:20гаварылi многiя з iх: Ён мае ў Сабе дэмана i шалее; чаго вы Яго слухаеце?
10:21Іншыя гаварылі: гэта словы не апантанага, хіба можа дэман адкрываць вочы сляпым?
10:22I настала ў Іерусалiме свята аднаўлення, i была зiма;
10:23і хадзiў Іісус у храме, у прытворы Саламонавым.
10:24Абступiлi Яго Іудзеі i казалi Яму: дакуль Ты будзеш таміць душы нашы? калi Ты Хрыстос, скажы нам адкрыта.
10:25Адказаў iм Іісус: Я сказаў вам, i вы не верыце; справы, якія Я раблю ў iмя Айца Майго, яны сведчаць пра Мяне;
10:26але вы не верыце, бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;
10:27Авечкi Мае голасу Майго слухаюцца, i Я ведаю iх, i яны iдуць за Мною,
10:28і Я жыццё вечнае даю iм, i не загiнуць давеку, i не вырве iх нiхто з рукi Маёй;
10:29Айцец Мой, Якi даў Мне iх, большы за ўсiх, i нiхто не можа вырваць iх з рукi Айца Майго;
10:30Я i Айцец — адно.
10:31І ўзялі зноў камянямі Іудзеі, каб пабiць Яго.
10:32Сказаў iм Іісус: многа добрых спраў паказаў Я вам ад Айца Майго; за якую з гэтых спраў вы хочаце пабіць Мяне камянямі?
10:33Адказалi Яму Іудзеі, гаворачы: не за добрую справу мы хочам пабiць Цябе камянямі, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робiш Сябе Богам.
10:34Адказаў iм Іісус: хiба не напiсана ў законе вашым: «Я сказаў: вы багi».
10:35Калі Ён назваў багамi тых, да каго было звернута слова Божае, а Пісанне не можа быць парушана,
10:36тады як жа Таму, Каго Айцец асвяцiў i паслаў у свет, вы кажаце: «блюзнерыш», паколькі Я сказаў: «Я Сын Божы»?
10:37калi Я не раблю спраў Айца Майго, не верце Мне;
10:38а калi раблю, то, калі Мне не верыце, дык справам верце, каб вы спазналi i ўверавалi, што Айцец ува Мне i Я ў Ім.
10:39Тады шукалi зноў, як схапіць Яго, але Ён унік рук iх
10:40i пайшоў зноў за Іардан, на тое месца, дзе раней хрысцiў Іаан, i застаўся там.
10:41I многiя прыйшлi да Яго i гаварылі, што Іаан не зрабiў нiякага цуду;
10:42I многiя там уверавалi ў Яго.