Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 2

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 2
2:1І калі наступíў дзень Пяцідзеся́тніцы, былí ўсе яны аднаду́шна ра́зам.
2:2I ра́птам пачу́ўся з неба шум, бы́ццам ад пары́ву бу́йнага ве́тру, і напо́ўніў уве́сь дом, дзе яны сядзе́лі;
2:3і явíліся ім падзе́леныя языкí, нíбы во́гненныя, і апусцíліся па адны́м на ко́жнага з іх.
2:4I напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м, і пачалí гавары́ць на іншых мо́вах, як Дух дава́ў ім прамаўля́ць.
2:5Знахо́дзіліся ў Іерусалíме Іудзе́і, мужы́ набо́жныя, з уся́кага наро́да, што пад не́бам.
2:6Калі ж пачу́ўся шум гэты, сышо́ўся шматлíкі люд і збянтэ́жыўся, бо ко́жны чуў, што яны прамаўля́юць яго ўла́снай гаво́ркаю.
2:7I былí ўра́жаны ўсе і здзіўля́ліся, ка́жучы адзін аднаму́: хіба́ ўсе яны, што прамаўля́юць, не Галіле́яне́
2:8чаму ж мы чу́ем ко́жны сваю ўла́сную гаво́рку, у якой нарадзí­ліся,  –
2:9Парфя́не, і Мíдзяне, і Еламíты, і жыхары́ Месапата́міі, Іудзе́і і Ка­падакíі, По́нта і Асíі,
2:10Фры́гіі і Памфíліі, Егіпта і ча́с­так Лíвіі, суме́жных з Кірыне́яй, і прыйшо́ўшыя з Ры́ма, Іудзе́і і пра­зелíты,
2:11Кры́цяне і АравíцІяне, – чуем, што яны прамаўля́юць на нашых мо́вах пра ве́ліч Бо́жую?
2:12I былí ўра́жаны ўсе і недаўмява́­лі, гаво́рачы адзін да аднаго́: што́ гэта можа быць?
2:13Іншыя ж здзе́кліва каза́лі: яны напілíся сало́дкага віна́.
2:14Тады Пётр, ста́ўшы з адзіна́ц­цаццю, узвы́сіў го́лас свой і прамо́віў да іх: мужы́ Іудзе́йскія і ўсе жыхары́ Іерусалíма! няха́й гэта вам ста́не вядо́ма, і ўслу́хайцеся ў сло́вы мае́:
2:15яны не п'я́ныя, як ду́маеце вы, бо яшчэ то́лькі трэ́цяя гадзíна дня;
2:16але гэта тое, што прадка́зана праро́кам Іаíлем:
2:17«і бу́дзе ў апо́шнія дні, – ка́жа Гаспо́дзь, – вы́лію ад Духа Майго́ на ко́жную плоць, і бу́дуць праро́чыць сыны́ ва́шы і до́чкі ва́шы; і юнакí ва́шы відзе́нні бу́дуць ба́чыць, і ста́рцам ва́шым бу́дуць снíцца сны;
2:18і на рабо́ў Маіх і на рабы́нь Маіх вы́лію ў тыя дні ад Духа Майго, і яны бу́дуць праро́чыць;
2:19і дам цу́ды на небе ўгары́ і зна­ме́нні на зямлí ўнізе, кроў, і агонь, і куро́дым;
2:20сонца ператво́рыцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым наста́не дзень Гаспо́дні, вялíкі і сла́ўны;
2:21і будзе: ко́жны, хто прызаве́ імя́ Гаспо́дняе, спасе́цца».
2:22Мужы́ Ізра́ільскія! вы́слухайце сло́вы гэ́тыя: Іісуса Назарэ́я, Му́жа, засве́дчанага вам ад Бога сíламі, і цу́дамі, і знаме́ннямі, якія зрабіў праз Яго Бог сяро́д вас, як і са́мі вы ве́даеце,
2:23Яго, вы́дадзенага па вы́значанай заду́ме і прадве́данню Бо́жаму, вы ўзялí і, рука́мі беззако́нных прыбíўшы цвіка́мі, забíлі;
2:24але Бог уваскрасíў Яго, вы́зва­ліўшы з пу́таў сме́рці, таму што немагчы́ма было́ ёй утрыма́ць Яго.
2:25Бо Давід ка́жа пра Яго: «ба́чыў я Госпада перад сабо́ю заўсёды, бо Ён правару́ч мяне́, каб я не пахісну́ўся;
2:26таму ўзвесялíлася сэ́рца маё і ўзра́даваўся язык мой, ды і плоць мая́ супако́іцца ў надзе́і,
2:27бо не пакíнеш Ты душы́ маёй у пе́кле і не дасí свято́му Твайму ўба́чыць тле́нне;
2:28Ты даў мне спазна́ць шляхí жыцця́; Ты напо́ўніш мяне́ ра́дасцю перад аблíччам Тваім».
2:29Мужы́ браты́!  дазво́льце мне сказа́ць вам адкры́та пра праайца́ Давíда, што ён і памёр, і пахава́ны, і магíла яго ў нас да гэ́тага дня;
2:30бу́дучы ж праро́кам і ве́даючы, што Бог кля́тваю пакля́ўся яму́ з па­то́мства яго ўздзвíгнуць Хрыста́ ў пло́ці і пасадзíць на яго прасто́ле,
2:31ён, прадба́чыўшы, сказа́ў пра ўваскрасе́нне Хрыста, што не пакíнута душа́ Яго ў пе́кле і це́ла Яго не ўбачыла тле́ння.
2:32Гэ́тага Іісуса Бог уваскрасíў, і ўсе мы све́дкі таго́.
2:33Дык вось, правíцаю Бо́жаю ўзне́сены і атрыма́ўшы ад Айца абя­ца́н­не Святога Духа,  Ён вы́ліў то́е, што вы цяпер ба́чыце і чу́еце.
2:34ensp;Бо Давід не ўзышо́ў на нябёсы, але сам ён ка́жа: «сказа́ў Гаспо́дзь Го́спаду майму: сядзí правару́ч Мяне́,
2:35паку́ль не пакладу́ во́рагаў Тваіх у падно́жжа ног Тваіх».
2:36Дык няхай жа цвёрда ве́дае ўве́сь дом Ізра́ілеў, што Го́спадам і Хрысто́м Бог зрабіў Яго, Таго́ Іісуса, Яко́га вы распя́лі.
2:37Пачу́ўшы гэта, яны ўра́жаны былí сэ́рцам і сказа́лі Пятру́ і аста́тнім Апо́сталам: што́ нам рабíць, мужы́ браты́?
2:38Пётр жа прамо́віў да іх: пака́й­цеся, і няха́й ахры́сціцца кожны з вас у імя́ Іісуса Хрыста  дзе́ля  адпушчэ́н­ня грахо́ў, і атрыма́еце дар Святога Духа;
2:39бо вам нале́жыць абяца́нне і дзе́цям ва́шым, і ўсім да́льнім, колькі іх паклíча Гаспо́дзь Бог наш.
2:40І шмат якíмі íншымі сло́вамі ён све́дчыў і перако́нваў іх, ка́жучы: рату́йцеся ад роду гэ́тага разбэ́­шчанага.
2:41Тады́ ты́я, што ахво́тна пры­нялí сло́ва яго, былí ахры́шчаны; і далучы́лася ў той дзень каля трох ты́сяч душ;
2:42і яны пастая́нна знахо́дзіліся ў вучэ́нні Апо́сталаў, і ў супо́льнасці, і пераламле́нні хле́ба, і ў малíтвах.
2:43І з'явіўся страх ў кожнай душы́; і многа цу́даў ды знаме́нняў дзе́ялася праз Апо́сталаў у Іерусалíме.
2:44Страх жа вялікі быў ва ўсіх. Усе ве́руючыя былí ра́зам, і ўсё ў іх было́ супо́льнае;
2:45і прадава́лі ўла́снасць і маёмасць, і дзялíлі на ўсіх, колькі каму трэ́ба было́;
2:46і кожны дзень яны аднаду́шна знахо́дзіліся ў хра́ме, і, пераламля́ючы хлеб па дама́х, прыма́лі ежу ў радасці і прастаце́ сэ́рца,
2:47хва́лячы Бога і адчува́ючы добра­зычлíвасць усяго народа. Гасподзь жа штодзень далучаў да Царквы тых, што спаса́ліся.