Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 2 | |
2:1 См.: 🔗Лев. 23:16 🔗Втор. 16:9 | І калі наступíў дзень Пяцідзеся́тніцы, былí ўсе яны аднаду́шна ра́зам. |
2:2 | I ра́птам пачу́ўся з неба шум, бы́ццам ад пары́ву бу́йнага ве́тру, і напо́ўніў уве́сь дом, дзе яны сядзе́лі; |
2:3 | і явíліся ім падзе́леныя языкí, нíбы во́гненныя, і апусцíліся па адны́м на ко́жнага з іх. |
2:4 См.: 🔗Мк. 16:17 🔗1Кар. 12:10 | I напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м, і пачалí гавары́ць на іншых мо́вах, як Дух дава́ў ім прамаўля́ць. |
2:5 | Знахо́дзіліся ў Іерусалíме Іудзе́і, мужы́ набо́жныя, з уся́кага наро́да, што пад не́бам. |
2:6 | Калі ж пачу́ўся шум гэты, сышо́ўся шматлíкі люд і збянтэ́жыўся, бо ко́жны чуў, што яны прамаўля́юць яго ўла́снай гаво́ркаю. |
2:7 | I былí ўра́жаны ўсе і здзіўля́ліся, ка́жучы адзін аднаму́: хіба́ ўсе яны, што прамаўля́юць, не Галіле́яне́ |
2:8 | чаму ж мы чу́ем ко́жны сваю ўла́сную гаво́рку, у якой нарадзíліся, – |
2:9 | Парфя́не, і Мíдзяне, і Еламíты, і жыхары́ Месапата́міі, Іудзе́і і Кападакíі, По́нта і Асíі, |
2:10 | Фры́гіі і Памфíліі, Егіпта і ча́стак Лíвіі, суме́жных з Кірыне́яй, і прыйшо́ўшыя з Ры́ма, Іудзе́і і празелíты, |
2:11 | Кры́цяне і АравíцІяне, – чуем, што яны прамаўля́юць на нашых мо́вах пра ве́ліч Бо́жую? |
2:12 | I былí ўра́жаны ўсе і недаўмява́лі, гаво́рачы адзін да аднаго́: што́ гэта можа быць? |
2:13 | Іншыя ж здзе́кліва каза́лі: яны напілíся сало́дкага віна́. |
2:14 | Тады Пётр, ста́ўшы з адзіна́ццаццю, узвы́сіў го́лас свой і прамо́віў да іх: мужы́ Іудзе́йскія і ўсе жыхары́ Іерусалíма! няха́й гэта вам ста́не вядо́ма, і ўслу́хайцеся ў сло́вы мае́: |
2:15 | яны не п'я́ныя, як ду́маеце вы, бо яшчэ то́лькі трэ́цяя гадзíна дня; |
2:16 | але гэта тое, што прадка́зана праро́кам Іаíлем: |
2:17 | «і бу́дзе ў апо́шнія дні, – ка́жа Гаспо́дзь, – вы́лію ад Духа Майго́ на ко́жную плоць, і бу́дуць праро́чыць сыны́ ва́шы і до́чкі ва́шы; і юнакí ва́шы відзе́нні бу́дуць ба́чыць, і ста́рцам ва́шым бу́дуць снíцца сны; |
2:18 | і на рабо́ў Маіх і на рабы́нь Маіх вы́лію ў тыя дні ад Духа Майго, і яны бу́дуць праро́чыць; |
2:19 | і дам цу́ды на небе ўгары́ і знаме́нні на зямлí ўнізе, кроў, і агонь, і куро́дым; |
2:20 | сонца ператво́рыцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым наста́не дзень Гаспо́дні, вялíкі і сла́ўны; |
2:21 См.: 🔗Иоил. 2:28 🔗Рым. 10:13 | і будзе: ко́жны, хто прызаве́ імя́ Гаспо́дняе, спасе́цца». |
2:22 | Мужы́ Ізра́ільскія! вы́слухайце сло́вы гэ́тыя: Іісуса Назарэ́я, Му́жа, засве́дчанага вам ад Бога сíламі, і цу́дамі, і знаме́ннямі, якія зрабіў праз Яго Бог сяро́д вас, як і са́мі вы ве́даеце, |
2:23 | Яго, вы́дадзенага па вы́значанай заду́ме і прадве́данню Бо́жаму, вы ўзялí і, рука́мі беззако́нных прыбíўшы цвіка́мі, забíлі; |
2:24 | але Бог уваскрасíў Яго, вы́зваліўшы з пу́таў сме́рці, таму што немагчы́ма было́ ёй утрыма́ць Яго. |
2:25 | Бо Давід ка́жа пра Яго: «ба́чыў я Госпада перад сабо́ю заўсёды, бо Ён правару́ч мяне́, каб я не пахісну́ўся; |
2:26 | таму ўзвесялíлася сэ́рца маё і ўзра́даваўся язык мой, ды і плоць мая́ супако́іцца ў надзе́і, |
2:27 | бо не пакíнеш Ты душы́ маёй у пе́кле і не дасí свято́му Твайму ўба́чыць тле́нне; |
2:28 См.: 🔗Пс. 15:8 | Ты даў мне спазна́ць шляхí жыцця́; Ты напо́ўніш мяне́ ра́дасцю перад аблíччам Тваім». |
2:29 См.: 🔗3Цар. 2:10 🔗Дзеян. 13:36 | Мужы́ браты́! дазво́льце мне сказа́ць вам адкры́та пра праайца́ Давíда, што ён і памёр, і пахава́ны, і магíла яго ў нас да гэ́тага дня; |
2:30 | бу́дучы ж праро́кам і ве́даючы, што Бог кля́тваю пакля́ўся яму́ з пато́мства яго ўздзвíгнуць Хрыста́ ў пло́ці і пасадзíць на яго прасто́ле, |
2:31 См.: 🔗Пс. 15:10 🔗Дзеян. 13:37 | ён, прадба́чыўшы, сказа́ў пра ўваскрасе́нне Хрыста, што не пакíнута душа́ Яго ў пе́кле і це́ла Яго не ўбачыла тле́ння. |
2:32 См.: 🔗Iн. 15:27 🔗Дзеян. 3:15 | Гэ́тага Іісуса Бог уваскрасíў, і ўсе мы све́дкі таго́. |
2:33 См.: 🔗Iн. 14:16 | Дык вось, правíцаю Бо́жаю ўзне́сены і атрыма́ўшы ад Айца абяца́нне Святога Духа, Ён вы́ліў то́е, што вы цяпер ба́чыце і чу́еце. |
2:34 См.: 🔗Мф. 22:44 | ensp;Бо Давід не ўзышо́ў на нябёсы, але сам ён ка́жа: «сказа́ў Гаспо́дзь Го́спаду майму: сядзí правару́ч Мяне́, |
2:35 См.: 🔗Пс. 109:1 | паку́ль не пакладу́ во́рагаў Тваіх у падно́жжа ног Тваіх». |
2:36 См.: 🔗Мф. 28:18 | Дык няхай жа цвёрда ве́дае ўве́сь дом Ізра́ілеў, што Го́спадам і Хрысто́м Бог зрабіў Яго, Таго́ Іісуса, Яко́га вы распя́лі. |
2:37 | Пачу́ўшы гэта, яны ўра́жаны былí сэ́рцам і сказа́лі Пятру́ і аста́тнім Апо́сталам: што́ нам рабíць, мужы́ браты́? |
2:38 | Пётр жа прамо́віў да іх: пака́йцеся, і няха́й ахры́сціцца кожны з вас у імя́ Іісуса Хрыста дзе́ля адпушчэ́ння грахо́ў, і атрыма́еце дар Святога Духа; |
2:39 См.: 🔗Иер. 31:34 🔗Дзеян. 3:25 | бо вам нале́жыць абяца́нне і дзе́цям ва́шым, і ўсім да́льнім, колькі іх паклíча Гаспо́дзь Бог наш. |
2:40 | І шмат якíмі íншымі сло́вамі ён све́дчыў і перако́нваў іх, ка́жучы: рату́йцеся ад роду гэ́тага разбэ́шчанага. |
2:41 | Тады́ ты́я, што ахво́тна прынялí сло́ва яго, былí ахры́шчаны; і далучы́лася ў той дзень каля трох ты́сяч душ; |
2:42 | і яны пастая́нна знахо́дзіліся ў вучэ́нні Апо́сталаў, і ў супо́льнасці, і пераламле́нні хле́ба, і ў малíтвах. |
2:43 | І з'явіўся страх ў кожнай душы́; і многа цу́даў ды знаме́нняў дзе́ялася праз Апо́сталаў у Іерусалíме. |
2:44 См.: 🔗Дзеян. 4:32 | Страх жа вялікі быў ва ўсіх. Усе ве́руючыя былí ра́зам, і ўсё ў іх было́ супо́льнае; |
2:45 | і прадава́лі ўла́снасць і маёмасць, і дзялíлі на ўсіх, колькі каму трэ́ба было́; |
2:46 См.: 🔗Лк. 24:53 🔗Дзеян. 20:11 | і кожны дзень яны аднаду́шна знахо́дзіліся ў хра́ме, і, пераламля́ючы хлеб па дама́х, прыма́лі ежу ў радасці і прастаце́ сэ́рца, |
2:47 | хва́лячы Бога і адчува́ючы добразычлíвасць усяго народа. Гасподзь жа штодзень далучаў да Царквы тых, што спаса́ліся. |