Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 5 | |
5:1 См.: 🔗Мф. 5:48 | Дык вось, будзьце перайма́льнікамі Бога, як дзеці ўзлю́бленыя, |
5:2 См.: 🔗Iн. 13:34 🔗1Iн. 3:11 | і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і аддаў Сябе за нас у прынашэнне і ахвяру Богу як пах водарны. |
5:3 См.: 🔗1Кар. 6:15 | А блуд і ўсялякая нечыстата́ або хцівасць не павінны нават зга́двацца сярод вас, як гэта ма́е быць у святых; |
5:4 См.: 🔗Мф. 12:36 🔗Эф. 4:29 | таксама бессаромнасць і бязглу́здыя размовы ці непрысто́йныя жарты — гэта нягожа, а лепш падзяка; |
5:5 См.: 🔗1Кар. 6:10 | бо тое ведайце, што ніякі блуднік, альбо нячысты, альбо хцівец, гэта значыць ідаласлужыцель, не ма́е спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога. |
5:6 | Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў праціўлення: |
5:7 | дык не майце нічога супольнага з імі. |
5:8 См.: 🔗Iн. 8:12 🔗Iн. 12:36 | Вы калісьці былі цемраю, а цяпер — святло ў Госпадзе: паводзьце сябе, як дзеці святла, |
5:9 См.: 🔗Гал. 5:22 | бо плод Духа — ва ўсякай добрасці, праведнасці і ісціне; |
5:10 | распазнавайце, што́ даспадобы Богу, |
5:11 См.: 🔗2Кар. 6:14 🔗1Цім. 5:20 | і не ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а, наадварот, выкрывайце. |
5:12 | Бо пра тое, што яны тайна робяць, сорамна і гаварыць. |
5:13 См.: 🔗Iн. 3:20 | А ўсё вы́крытае робіцца яўным ад святла, бо ўсё, што робіцца яўным, — гэта святло; |
5:14 | таму ска́зана: «устань, хто спіць, і ўваскрэсні з мёртвых, і асве́тліць цябе Хрыстос». |
5:15 См.: 🔗Кал. 4:5 | Дык глядзіце, наколькі асцярожна вы паводзіце сябе, будзьце не як неразумныя, а як мудрыя, |
5:16 | даражыце часам, бо дні ліхія. |
5:17 См.: 🔗Рым. 12:2 🔗1Фес. 4:3 | Таму не будзьце неразва́жнымі, а спасціга́йце, у чым воля Божая. |
5:18 См.: 🔗Ис. 5:11 🔗Лк. 21:34 | І не ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуснасць; а напаўняйцеся Духам, |
5:19 См.: 🔗Кал. 3:16 | звяртаючыся адзін да аднаго псалмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі, спяваючы і апяваючы ў сэрцах вашых Госпада, |
5:20 | дзякуючы заўжды за ўсё Богу і Айцу, у імя Госпада нашага Іісуса Хрыста, |
5:21 | падпарадко́ўваючыся адзін аднаму ў страху Божым. |
5:22 См.: 🔗Кал. 3:18 🔗Ціт. 2:5 | Жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, як Госпаду, |
5:23 См.: 🔗1Кар. 11:3 🔗Эф. 1:22 | бо муж ёсць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа Спасіцель цела. |
5:24 | Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі сваім мужам ва ўсім. |
5:25 См.: 🔗Гал. 1:4 🔗Кал. 3:19 | Мужы, любíце сваіх жонак, як і Хрыстос узлюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе, |
5:26 | каб асвяціць яе, ачы́сціўшы ў купелі воднай праз слова; |
5:27 | каб паставіць яе перад Сабой як слаўную Царкву, якая не ма́е пля́мы, ці зага́ны, ці чаго – небудзь падобнага, а каб яна была святой і бездакорнай. |
5:28 | Так павінны мужы любíць сваіх жонак, як свае целы: хто лю́біць сваю жонку, той лю́біць самога сябе. |
5:29 | Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе, як і Гасподзь Царкву, |
5:30 | таму што мы члены Цела Яго, ад плоці Яго і ад касцей Яго. |
5:31 | Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прыле́піцца да жонкі сваёй, і будуць двое адной плоццю. |
5:32 | Тайна гэтая вялікая; а гавару я ў адносінах да Хрыста і да Царквы. |
5:33 | Так кожны з вас няхай лю́біць сваю жонку, як самога сябе; а жонка няхай баіцца свайго мужа. |