Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 8 | |
8:1 | Калі Ён сышоў з гары, за Ім следам пайшло мноства людзей. |
8:2 | І вось, падышоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысціць. |
8:3 | Іісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысціся. І адразу ачысціўся той ад праказы. |
8:4 | І кажа яму Іісус: глядзі, не кажы нікому; але ідзі, пакажыся святару, і прынясі дар, аб якім загадаў Майсей, на сведчанне ім. |
8:5 См.: 🔗Лк. 7:2 | Калі ж увайшоў Іісус у Капернаум, падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго: |
8:6 | Госпадзе! слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе. |
8:7 | Іісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго. |
8:8 | А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой; |
8:9 | бо і я чалавек падуладны; і, маючы ў сябе ў падначаленні воінаў, кажу аднаму: «ідзі», і ідзе; і другому: «прыйдзі», і прыходзіць; і слузе майму: «зрабі тое», і робіць. |
8:10 | Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры. |
8:11 | Кажу к вам, што многія з усходу і з захаду прыйдуць і ўзлягуць з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам у Царстве Нябесным; |
8:12 См.: 🔗Мф. 22:13 | а сыны царства будуць выкінуты у цемру вонкавую, там будзе плач і скрыгат зубоў. |
8:13 | І сказаў Іісус сотніку: ідзі, і, як ты вераваў, няхай будзе табе. І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну. |
8:14 | Прыйшоўшы ў дом Пятра Іісус убачыў цешчу яго, якая ляжала ў гарачцы, |
8:15 | і дакрануўся да рукі яе, і пакінула яе гарачка; і ўстала яна і слугавала ім. |
8:16 | Калі ж звечарэла, прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі: і Ён выгнаў духаў словам і ўсіх нядужых ацаліў; |
8:17 См.: 🔗Ис. 53:4 🔗1Пят. 2:24 | каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа: «Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс». |
8:18 | Калі ж Іісус убачыў вакол Сябе мноства люду, эагадаў вучням адплысці на той бок. |
8:19 См.: 🔗Лк. 9:57 | І адзін кніжнік, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік! я пайду за Габою, куды б Ты ні пайшоў. |
8:20 | І кажа яму Іісус: лісы маюць норы, і птушкі нябесныя гнёзды; а Сын Чалавечы не мае, дзе прыхіліць галаву. |
8:21 | А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе, дазволь мне спярша пайсці і пахаваць майго бацьку. |
8:22 См.: 🔗Лк. 9:60 | Але Іісус сказаў Яму: ідзі за Мною, і пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых. |
8:23 | І калі ўвайшоў Ён у лодку, увайшлі за Ім вучні Яго. |
8:24 | І вось, бура вялікая сталася на моры, ажно лодку захліствалі хвалі; а Ён спаў. |
8:25 | І вучні Яго, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем. |
8:26 | І кажа ім: чаго вы спалохаліся, малаверы? Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася ціша вялікая. |
8:27 | А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты, што і вятры, і мора слухаюцца Яго? |
8:28 | І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую, сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі, вельмі лютыя, так што ніхто не мог праходзіць тою дарогаю. |
8:29 См.: 🔗Мк. 1:24 | І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Іісусе, Сыне Божы? прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас. |
8:30 | А зводдаль ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней. |
8:31 | І дэманы прасіліся ў Яго: калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт свіней. |
8:32 | І Ён сказаў ім: ідзіце. І выйшлі яны, і пайшлі ў гурт свіны. І вось, кінуўся ўвесь гурт свіней з урвішча ў мора і загінуў у вадзе. |
8:33 | А пастухі паўцякалі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё, і пра апанаваных дэманамі. |
8:34 | І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Іісусу; і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў. |