Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 1 | |
1:1 См.: 🔗Прит. 8:22 🔗1Iн. 1:1 | У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. |
1:2 | Яно было ў пачатку ў Бога; |
1:3 | усё праз Яго пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць. |
1:4 | У Ім было жыццё, і жыццё было святлом для людзей; |
1:5 См.: 🔗Iн. 3:19 | і святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго. |
1:6 См.: 🔗Мф. 3:1 | Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Іаан; |
1:7 | ён прыйшоў для сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе ўверавалі праз яго. |
1:8 | Ён не быў святлом, але прыйшоў, каб сведчыць пра Святло; |
1:9 См.: 🔗Ис. 60:1 | было Святло ісціннае, Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет; |
1:10 | у свеце быў, і свет праз Яго пачаў быць, і свет Яго не пазнаў; |
1:11 См.: 🔗Мф. 15:24 | да сваіх прыйшоў, і свае Яго не прынялі. |
1:12 См.: 🔗Рым. 8:15 🔗Гал. 3:26 | А тым, што прынялі Яго, даў уладу стаць дзецьмі Божымі, тым, што веруюць у імя Яго, |
1:13 См.: 🔗Iн. 3:5 | якія не ад крыві, і не ад жадання плоці, і не ад жадання мужа, а ад Бога нарадзіліся. |
1:14 | І Слова стала плоццю, і жыло сярод нас, і мы бачылі славу Яго ад Айца, славу як Адзінароднага, поўнага благадаці і ісціны. |
1:15 См.: 🔗Мф. 3:11 | Іаан сведчыць пра Яго і, ўсклікаючы, гаворыць: гэта быў Той, пра Каго я сказаў: Той, Хто ідзе за мною, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў; |
1:16 См.: 🔗Эф. 1:6 🔗Кал. 1:19 | і ад паўнаты Яго мы ўсе прынялі і благадаць на благадаць; |
1:17 См.: 🔗Исх. 20:1 🔗Рым. 3:24 | бо закон праз Маісея дадзены, а благадаць і ісціна праз Іісуса Хрыста сталіся. |
1:18 | Бога ніхто не бачыў ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлонні Айца, Ён явіў. |
1:19 См.: 🔗Iн. 5:33 | І вось сведчанне Іаана, калі Іудзеі паслалі з Іерусаліма святароў і левітаў, каб спыталі яго: хто ты? |
1:20 См.: 🔗Iн. 3:28 🔗Дзеян. 13:25 | І ён вызнаў і не адрокся; і вызнаў: я не Хрыстос. |
1:21 | І спыталі яго: дык што? ты Ілія? І ён сказаў: не. Ты прарок? І адказаў: не. |
1:22 | Сказалі яму: хто ж ты? каб даць адказ тым, хто паслаў нас; што ты скажаш пра самога сябе? |
1:23 | Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні: выпрамце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія. |
1:24 | А пасланыя былі з фарысеяў; |
1:25 | і яны пыталіся ў Яго і казалі Яму: чаго ж Ты хрысціш, калі Ты не Хрыстос, ні Ілія, ні прарок? |
1:26 | Адказаў ім Іаан, кажучы: я хрышчу вадою; але сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце; |
1:27 | гэта Той, Хто ідзе за мною, Які наперадзе мяне стаў, у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго. |
1:28 | Гэта было ў Віфавары за Іарданам, дзе хрысціў Іаан. |
1:29 См.: 🔗Исх. 12:3 🔗Ис. 53:7 | На другі дзень бачыць Іаан Iісуса, Які ідзе да яго, i кажа: вось Агнец Божы, што бярэ на Сябе грахі свету; |
1:30 | гэта Той, пра Якога я сказаў: «за мною ідзе Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў»; |
1:31 См.: 🔗Мк. 1:4 | і я не ведаў Яго; але, каб Ён быў яўлены Ізраілю, дзеля гэтага прыйшоў я хрысціць вадою. |
1:32 | I сведчыў Іаан, кажучы: я бачыў Духа, Які сыходзіў як голуб з неба, i Ён застаўся на Ім; |
1:33 | і я не ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: «над Кім убачыш Духа, Які сыходзіць і застаецца на Ім, Той i ёсць, што хрысціць Духам Святым»; |
1:34 | і я бачыў i засведчыў, што Ён — Сын Божы. |
1:35 | На другі дзень зноў стаяў Іаан i двое з вучняў яго. |
1:36 | I, убачыўшы Іісуса, Які ішоў, ён сказаў: вось Агнец Божы. |
1:37 | І пачулі абодва вучні, як ён казаў гэта, i пайшлі за Iісусам. |
1:38 | Іісус жа, абярнуўшыся i ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: чаго вы шукаеце? Яны сказалі Яму: Равві (што азначае: Вучыцель), дзе Ты жывеш? |
1:39 | Ён кажа ім: ідзіце i ўбачыце. Яны пайшлі i ўбачылі, дзе Ён жыве, i прабылі ў Яго дзень той. Было ж каля дзесятай гадзіны. |
1:40 | Адзін з дваіх, што пачулі ад Іаана пра Іісуса i пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сімана Пятра. |
1:41 | Ён першы знаходзіць брата свайго Сімана i кажа яму: мы знайшлі Месію (што ў перакладзе азначае: Хрыстос). |
1:42 См.: 🔗Мф. 16:18 | І прывёў яго да Іісуса. Глянуўшы на яго, Іісус сказаў: ты Сіман, сын Іоны; ты будзеш звацца Кіфа (што азначае: камень). |
1:43 | На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною. |
1:44 | Філіп жа быў з Віфсаіды, з горада Андрэя i Пятра. |
1:45 | Знаходзіць Фiлiп Нафанаіла i кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсалі Маісей у законе i прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта. |
1:46 | І сказаў яму Нафанаіл: ці можа з Назарэта быць што добрае? Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі. |
1:47 | Убачыў Іісус Нафанаіла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма крывадушнасці. |
1:48 | Кажа Яму Нафанаіл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе. |
1:49 | Нафанаіл адказаў Яму: Равві! Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў. |
1:50 | У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш, бо Я сказаў табе: «Я бачыў цябе пад смакоўніцаю»; убачыш большае за гэта. |
1:51 См.: 🔗Быт. 28:12 | I кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўбачыце неба раскрытае i ангелаў Божых, што ўзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага. |