Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 20 | |
20:1 | А ў першы дзень тыдня Марыя Магдалiна прыходзiць рана, калі было яшчэ цёмна, да магiлы i бачыць, што камень адвалены ад магiлы; |
20:2 | тады бяжыць яна i прыходзiць да Сімана Пятра i да другога вучня, якога любiў Іісус, i кажа iм: узялi Госпада з магiлы, i не ведаем, дзе паклалi Яго. |
20:3 | Выйшаў тады Пётр i другi вучань, i пайшлi да магiлы; |
20:4 | яны беглi абодва разам, але другi вучань бег хутчэй за Пятра i прыйшоў першым да магiлы, |
20:5 | i, нахiлiўшыся, бачыць, што ляжаць палотны; аднак не ўвайшоў. |
20:6 См.: 🔗Лк. 24:12 | Прыходзiць тады Сіман Пётр услед за iм i ўваходзiць у магiлу, і бачыць, што ляжаць палотны |
20:7 | i што хуста, якая была на галаве Яго, не з палотнамі ляжыць, а асобна скручаная на іншым месцы. |
20:8 | Тады ўвайшоў i другi вучань, што першым прыйшоў да магiлы, i ўбачыў ён, i ўвераваў; |
20:9 | бо яны яшчэ не ведалi з Пiсання, што належыць Яму з мёртвых уваскрэснуць. |
20:10 | Тады пайшлi вучнi зноў да сябе. |
20:11 | Марыя ж стаяла звонку каля магiлы, плачучы; i калі плакала, яна нахілілася да магiлы |
20:12 | і бачыць двух Ангелаў у белым адзеннi, якія сядзяць адзiн у галавах, другi ў нагах, дзе ляжала было Цела Іісусава. |
20:13 | I яны кажуць ёй: жанчына! чаго ты плачаш? Яна кажа ім: узялi Госпада майго, i не ведаю, дзе палажылi Яго. |
20:14 | Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад i ўбачыла, што стаiць Іісус, але не пазнала, што гэта Іісус. |
20:15 | Кажа ёй Іісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнiк, кажа Яму: гаспадар! калi ты ўзяў Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, i я вазьму Яго. |
20:16 | Кажа ёй Іісус: Марыя! Яна, абярнуўшыся, кажа Яму: Раввуні! (што значыць: Вучыцель!). |
20:17 | Кажа ёй Іісус: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзi да братоў Маiх i скажы iм: узыходжу да Айца Майго i Айца вашага, i Бога Майго i Бога вашага. |
20:18 | Прыходзіць Марыя Магдалiна і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада i што Ён гэта сказаў ёй. |
20:19 | I ўвечары таго ж першага дня тыдня, калi дзверы там, дзе сабраліся вучнi, былi замкнёныя з – за страху перад Іудзеямі, прыйшоў Іісус i стаў пасярэдзiне, i кажа iм: мiр вам! |
20:20 См.: 🔗Iн. 16:22 | I, сказаўшы гэта, паказаў iм рукi і бок Свой. І ўзрадавалiся вучнi, убачыўшы Госпада. |
20:21 См.: 🔗Iн. 17:18 | Іісус жа зноў сказаў iм: мiр вам! як паслаў Мяне Айцец, так i Я пасылаю вас. |
20:22 | Сказаўшы гэта, дзьмухнуў i кажа iм: прымiце Духа Святога; |
20:23 См.: 🔗Мф. 16:19 🔗Мф. 18:18 | каму адпусцiце грахi, таму будуць адпушчаны; на кiм пакiнеце, на тым застануцца. |
20:24 | А Фама, адзiн з дванаццаці, называны Блiзнюк, не быў з iмi, калi прыходзiў Іісус; |
20:25 См.: 🔗Iн. 19:34 | казалi яму іншыя вучнi: мы бачылi Госпада. Але ён сказаў iм: калi не ўбачу на руках Яго ран ад цвікоў i не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, i не ўкладу рукi маёй у бок Яго, не паверу. |
20:26 | I праз восем дзён зноў былі ў доме вучнi Яго i Фама з iмi. Прыходзіць Іісус, калі дзверы былі замкнёныя; стаў пасярэдзiне i сказаў: мiр вам! |
20:27 | Потым кажа Фаме: дай палец твой сюды i паглядзi на рукi Мае; і дай руку тваю i ўкладзі ў бок Мой; i не будзь няверуючым, а будзь веруючым. |
20:28 | У адказ Фама сказаў Яму: Гасподзь мой i Бог мой! |
20:29 См.: 🔗1Пят. 1:8 🔗2Кар. 5:7 | Кажа яму Іісус: ты ўвераваў, таму што ўбачыў Мяне; блажэнныя тыя, якія не бачылі і ўверавалі. |
20:30 См.: 🔗Iн. 21:25 | Многа яшчэ зрабiў Іісус перад вучнямi Сваiмi і іншых цудаў, пра якiя не напiсана ў кнiзе гэтай; |
20:31 См.: 🔗Iн. 3:15 🔗Рым. 15:4 | а гэта напiсана, каб вы ўверавалі, што Іісус ёсць Хрыстос, Сын Божы, i каб, веруючы, жыццё мелi ў iмя Яго. |