Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 3 | |
3:1 | У пятнаццаты ж год праўлення кесара Тыверыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам у Іудзеі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, а Філіп, брат яго тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лісаній тэтрархам у Авілінеі, |
3:2 | пры першасвятарах Анне і Каіафе, было слова Божае да Іаана, сына Захарыі, у пустыні. |
3:3 | І прайшоў ён усё наваколле Іарданскае, прапаведуючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў, |
3:4 | як напісана ў кнізе слоў Ісаіі прарока: «голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабіце сцежкі Яму; |
3:5 | кожны дол няхай напоўніцца, і кожная гара і ўзгорак няхай панізяцца, і крывое няхай выпрастаецца, і няроўныя дарогі стануць гладкімі, |
3:6 См.: 🔗Ис. 40:3 | і ўбачыць кожная плоць збаўленне Божае». |
3:7 См.: 🔗Мф. 3:7 | І вось сказаў народу, які прыходзіў хрысціцца ад яго: адроддзе яхідніна! хто намовіў вас уцякаць ад будучага гневу? |
3:8 | Прынясіце ж годныя плады пакаяння і не думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узвесці дзяцей Аўрааму. |
3:9 | Ужо і сякера пры корані дрэў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь. |
3:10 | І пытаўся ў яго народ, кажучы: што ж рабіць нам? |
3:11 | Ён жа гаворыць ім у адказ: хто мае дзве кашулі, няхай дасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай зробіць гэтаксама. |
3:12 См.: 🔗Мф. 21:32 | Прыйшлі і мытнікі хрысціцца ад яго і сказалі яму: настаўнік! што нам рабіць? |
3:13 | А ён сказаў ім: нічога больш за вызначанае вам не спаганяйце. |
3:14 | Пыталіся ў яго таксама і воіны, гаворачы: а нам што рабіць? І сказаў ім: не чыніце крыўды нікому, не даносьце і задавальняйцеся платай сваёй. |
3:15 | Калі ж народ быў у чаканні і ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Іаана, ці не Хрыстос ён, — |
3:16 | адказаў Іаан усім, гаворачы: я вадою хрышчу вас, але ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго; Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. |
3:17 См.: 🔗Мф. 3:12 | Лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно Сваё, і збярэ пшаніцу ў жытніцу сваю, а мякіну спаліць агнём непагасным. |
3:18 | І многа ў чым іншым настаўляючы, дабравесціў ён народу. |
3:19 | А Ірад тэтрарх, выкрываны ім за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата свайго, і за ўсё ліхое, што зрабіў Ірад, |
3:20 | дадаў да ўсяго яшчэ і тое, што зачыніў Іаана ў цямніцы. |
3:21 | І сталася: калі хрысціўся ўвесь народ, і Іісус, ахрысціўшыся, маліўся, раскрылася неба, |
3:22 | і сышоў на Яго Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, і голас быў з неба, які прамовіў: Ты Сын Мой Узлюблены, Цябе Я ўпадабаў. |
3:23 | А Сам Іісус меў гадоў трыццаць, калі распачынаў, і быў, як думалі, Сын Іосіфаў, Іліеў, |
3:24 | Матфатаў, Левіеў, Мелхіеў, Іанаеў, Іосіфаў, |
3:25 | Матафіеў, Амосаў, Наумаў, Еслімаў, Наггееў, |
3:26 | Маафаў, Матафіеў, Семеіеў, Іосіфаў, Іудаў, |
3:27 | Іаананаў, Рысаеў, Зарававелеў, Салафіілеў, Нірыеў, |
3:28 | Мелхіеў, Аддзіеў, Касамаў, Елмадамаў, Іраў, |
3:29 | Іасіеў, Еліезераў, Іарымаў, Матфатаў, Левіеў, |
3:30 | Сімяонаў, Іудаў, Іосіфаў, Іананаў, Еліакімаў, |
3:31 | Мелеаеў, Маінанаў, Маттафаеў, Нафанаў, Давідаў, |
3:32 | Іесееў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонаў, |
3:33 | Амінадаваў, Арамаў, Есромаў, Фарэсаў, Іудаў, |
3:34 См.: 🔗Быт. 11:24 | Іакаваў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фараў, Нахораў, |
3:35 См.: 🔗Быт. 11:20 | Серухаў, Рагаваў, Фалекаў, Евераў, Салаў, |
3:36 | Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў, |
3:37 См.: 🔗Быт. 5:12 | Мафусалаў, Енохаў, Іарэдаў, Малелеілаў, Каінанаў, |
3:38 См.: 🔗Быт. 5:3 | Еносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы. |