Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 5 | |
5:1 | Убачыўшы люд, Ён узышоў на гару; і калі сеў, прыступілі да Яго вучні Ягоныя. |
5:2 | I, адкрыўшы вусны Свае, Ён вучыў іх, кажучы: |
5:3 См.: 🔗Лк. 6:20 | Блажэнныя ўбогія духам, бо іх ёсць Царства Нябеснае. |
5:4 | Блажэнныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. |
5:5 См.: 🔗Пс. 36:11 | Блажэнныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю. |
5:6 | Блажэнныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца. |
5:7 | Блажэнныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць. |
5:8 См.: 🔗Пс. 23:4 | Блажэнныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. |
5:9 См.: 🔗Яўр. 12:14 | Блажэнныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца. |
5:10 См.: 🔗1Пят. 3:14 | Блажэнныя гнаныя за праўду, бо іх ёсць Царства Нябеснае. |
5:11 См.: 🔗Лк. 6:22 🔗1Пят. 4:14 | Блажэнныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зневажаць за Мяне. |
5:12 См.: 🔗Мф. 21:35 | Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі. |
5:13 См.: 🔗Мк. 9:50 🔗Лк. 14:34 | Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым паправіць яе? Яна ўжо ні на што не прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптанне людзям. |
5:14 См.: 🔗Флп. 2:15 | Вы — святло свету: не можа схавацца горад, які стаіць на гары. |
5:15 | І запаліўшы свечку, не ставяць яе пад пасудзінаю, а на падсвечніку, і свеціць усім, хто ў доме. |
5:16 См.: 🔗1Пят. 2:12 🔗Флп. 2:15 | Так няхай свеціць святло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсць у нябёсах. |
5:17 | Не думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а здзейсніць. |
5:18 См.: 🔗Лк. 16:17 | Бо праўду кажу вам: пакуль не мінецца неба і зямля, ані ёта адна, ані рыска адзіная не мінецца з закона, пакуль не збудзецца ўсё. |
5:19 | Дык вось, хто парушыць адну з запаведзяў гэтых найменшых і навучыць гэтак людзей, той найменшым назавецца ў Царстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Царстве Нябесным. |
5:20 | Бо, кажу вам, калі праведнасць ваша не перавысіць праведнасці кніжнікаў і фарысеяў, дык не ўвойдзеце вы ў Царства Нябеснае. |
5:21 | Вы чулі, што сказана продкам: « Не забівай; а хто заб'е, падпадае суду». |
5:22 | А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае суду; хто ж бо скажа брату свайму «рака», падпадае сінедрыёну; а хто скажа «неразумны», падпадае геене вогненнай. |
5:23 | Дык вось, калі ты прынясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супроць цябе, |
5:24 | пакінь там дар твой перад ахвярнікам, і ідзі спярша памірыся з братам тваім, і тады прыйдзі і прынясі дар твой. |
5:25 См.: 🔗Лк. 12:58 | Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб не аддаў цябе праціўнік суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і не кінулі цябе ў цямніцу; |
5:26 | праўду кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта. |
5:27 См.: 🔗Исх. 20:14 🔗Втор. 5:18 | Вы чулі, што сказана продкам: « Не чыні пералюбу». |
5:28 | А я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо ўчыніў пералюб з ёю ў сэрцы сваім. |
5:29 | Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а не ўсё цела тваё было ўкінута ў геену. |
5:30 | І калі правая твая рука спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а не ўсё цела тваё было ўкінута ў геену. |
5:31 | Сказана таксама, што, калі хто развядзецца з жонкаю сваёю, няхай дасць ёй разводны ліст. |
5:32 | А Я вам кажу: кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да пралюбадзейства; і хто ажэніцца з разведзенай, той пралюбадзейнічае. |
5:33 | Зноў жа чулі вы, што сказана продкам: « Не давай ілжывай прысягі, а выконвай перад Госпадам прысягі твае». |
5:34 | А Я вам кажу: не прысягай зусім: ні небам, бо яно — Прастол Божы; |
5:35 | ні зямлёю, бо яна падножжа нагам Яго; ні Іерусалімам, бо ён горад Вялікага Цара; |
5:36 | ні галавою тваёю не прысягай, бо не можаш ніводнай валасінкі зрабіць белаю альбо чорнаю. |
5:37 См.: 🔗Іак. 5:12 | А няхай будзе слова ваша: «так – так», «не – не»; а што звыш гэтага, тое ад ліхога. |
5:38 | Вы чулі, што сказана: «Вока за вока, і зуб за зуб». |
5:39 | А Я кажу вам не працівіцца злому. А калі хто цябе ўдарыць па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую; |
5:40 | і калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму і вопратку; |
5:41 | і калі хто цябе змусіць ісці з ім адно попрышча, ідзі за ім два. |
5:42 См.: 🔗Втор. 15:7 🔗Лк. 6:34 | Таму, хто просіць у цябе, дай і ад таго, хто хоча пазычыць у цябе, не адварочвайся. |
5:43 | Вы чулі, што сказана: «Любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго». |
5:44 | А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, благаслаўляйце тых, што праклінаюць вас, рабіце дабро тым, што ненавідзяць вас і маліцеся за тых, што крыўдзяць вас і гоняць вас; |
5:45 См.: 🔗Лк. 6:35 | і будзеце вы сынамі Айца вашага, Які ёсць у нябёсах; бо Ён загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над ліхімі і добрымі і пасылае дождж на праведных і няправедных. |
5:46 | Бо, калі вы будзеце любіць тых, што любяць вас, якая вам узнагарода? Ці не тое ж самае робяць і мытнікі? |
5:47 | І калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці не тое ж самае робяць і язычнікі? |
5:48 | Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Анцец ваш Нябесны. |