Священное Писание

Святое Дабравесце паводле Лукi, глава 3

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 3
3:1У пятнаццаты ж год праўлення кесара Тыверыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам у Іудзеі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, а Філіп, брат яго тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лісаній тэтрархам у Авілінеі,
3:2пры першасвятарах Анне і Каіафе, было слова Божае да Іаана, сына Захарыі, у пустыні.
3:3І прайшоў ён усё наваколле Іарданскае, прапаведуючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў,
3:4як напісана ў кнізе слоў Ісаіі прарока: «голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабіце сцежкі Яму;
3:5кожны дол няхай напоўніцца, і кожная гара і ўзгорак няхай панізяцца, і крывое няхай выпрастаецца, і няроўныя дарогі стануць гладкімі,
3:6і ўбачыць кожная плоць збаўленне Божае».
3:7І вось сказаў народу, які прыходзіў хрысціцца ад яго: адроддзе яхідніна! хто намовіў вас уцякаць ад будучага гневу?
3:8Прынясіце ж годныя плады пакаяння і не думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узвесці дзяцей Аўрааму.
3:9Ужо і сякера пры корані дрэў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.
3:10І пытаўся ў яго народ, кажучы: што ж рабіць нам?
3:11Ён жа гаворыць ім у адказ: хто мае дзве кашулі, няхай дасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай зробіць гэтаксама.
3:12Прыйшлі і мытнікі хрысціцца ад яго і сказалі яму: настаўнік! што нам рабіць?
3:13А ён сказаў ім: нічога больш за вызначанае вам не спаганяйце.
3:14Пыталіся ў яго таксама і воіны, гаворачы: а нам што рабіць? І сказаў ім: не чыніце крыўды нікому, не даносьце і задавальняйцеся платай сваёй.
3:15Калі ж народ быў у чаканні і ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Іаана, ці не Хрыстос ён, —
3:16адказаў Іаан усім, гаворачы: я вадою хрышчу вас, але ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго; Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём.
3:17Лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно Сваё, і збярэ пшаніцу ў жытніцу сваю, а мякіну спаліць агнём непагасным.
3:18І многа ў чым іншым настаўляючы, дабравесціў ён народу.
3:19А Ірад тэтрарх, выкрываны ім за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата свайго, і за ўсё ліхое, што зрабіў Ірад,
3:20дадаў да ўсяго яшчэ і тое, што зачыніў Іаана ў цямніцы.
3:21І сталася: калі хрысціўся ўвесь народ, і Іісус, ахрысціўшыся, маліўся, раскрылася неба,
3:22і сышоў на Яго Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, і голас быў з неба, які прамовіў: Ты Сын Мой Узлюблены, Цябе Я ўпадабаў.
3:23А Сам Іісус меў гадоў трыццаць, калі распачынаў, і быў, як думалі, Сын Іосіфаў, Іліеў,
3:24Матфатаў, Левіеў, Мелхіеў, Іанаеў, Іосіфаў,
3:25Матафіеў, Амосаў, Наумаў, Еслімаў, Наггееў,
3:26Маафаў, Матафіеў, Семеіеў, Іосіфаў, Іудаў,
3:27Іаананаў, Рысаеў, Зарававелеў, Салафіілеў, Нірыеў,
3:28Мелхіеў, Аддзіеў, Касамаў, Елмадамаў, Іраў,
3:29Іасіеў, Еліезераў, Іарымаў, Матфатаў, Левіеў,
3:30Сімяонаў, Іудаў, Іосіфаў, Іананаў, Еліакімаў,
3:31Мелеаеў, Маінанаў, Маттафаеў, Нафанаў, Давідаў,
3:32Іесееў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонаў,
3:33Амінадаваў, Арамаў, Есромаў, Фарэсаў, Іудаў,
3:34Іакаваў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фараў, Нахораў,
3:35Серухаў, Рагаваў, Фалекаў, Евераў, Салаў,
3:36Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў,
3:37Мафусалаў, Енохаў, Іарэдаў, Малелеілаў, Каінанаў,
3:38Еносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.