Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 4 | |
4:1 | Іісус жа, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Іардана; і паведзены быў Духам у пустыню, |
4:2 | дзе сорак дзён спакушаў Яго дыявал; і не еў нічога ў тыя дні; а як скончыліся яны, урэшце адчуў голад. |
4:3 | І сказаў Яму дыявал: калі Ты Сын Божы, скажы каменю гэтаму, каб стаў хлебам. |
4:4 См.: 🔗Втор. 8:3 🔗Мф. 4:4 | І сказаў Іісус яму ў адказ: напісана, што «не хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым». |
4:5 | І, узвёўшы Яго на высокую гару, паказаў Яму дыявал усе царствы свету ў імгненне часу, |
4:6 | і сказаў Яму дыявал: Табе дам усю ўладу гэтую і славу іх, бо мне яна перададзена, і я, каму хачу, даю яе; |
4:7 | і вось, калі Ты паклонішся перада мною, будзе ўсё Тваё. |
4:8 См.: 🔗Втор. 10:20 🔗Мф. 4:10 | І ў адказ Іісус сказаў яму: адыдзі ад Мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы». |
4:9 | І павёў Яго ў Іерусалім, і паставіў Яго на крыле храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адсюль уніз; |
4:10 См.: 🔗Мф. 4:6 | бо напісана: «Ангелам Сваім Ён накажа пра Цябе ахаваць Цябе; |
4:11 См.: 🔗Пс. 90:11 | і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю». |
4:12 См.: 🔗Втор. 6:16 🔗Мф. 4:7 | І ў адказ Іісус сказаў яму: сказана: «не спакушай Госпада Бога твайго». |
4:13 | І, скончыўшы ўсё спакушэнне, дыявал адышоў ад Яго да пэўнага часу. |
4:14 | І вярнуўся Іісус у сіле Духа ў Галілею; і вестка пра Яго разышлася па ўсім наваколлі. |
4:15 | І Ён вучыў у іх сінагогах, і ўсімі быў слаўлены. |
4:16 См.: 🔗Мф. 13:54 🔗Мк. 6:1 | І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і ўвайшоў, па звычаю Свайму, у дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. |
4:17 | І падалі Яму кнігу Ісаіі прарока; і, разгарнуўшы кнігу, Ён знайшоў месца, дзе было напісана: |
4:18 | «Дух Гасподні на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесціць убогім, паслаў Мяне ацаліць скрушаных у сэрцы, абвясціць палонным вызваленне і сляпым відушчасць, адпусціць прыгнечаных на волю, |
4:19 См.: 🔗Ис. 61:1 | абвясціць год Гасподні спрыяльны. |
4:20 | І, згарнуўшы кнігу, аддаў служыцелю і сеў; і вочы ўсіх у сінагозе былі звернуты да Яго. |
4:21 | І Ён пачаў гаварыць ім: сёння споўнілася пісанне гэтае, пачутае вамі. |
4:22 | І ўсе засведчылі Яму гэта, І дзівіліся словам благадаці, якія выходзілі з вуснаў Яго, і гаварылі: ці не Іосіфаў гэта Сын? |
4:23 | Ён жа сказаў ім: вы, пэўна, скажаце Мне гэтае выслоўе: «лекару! ацалі самога сябе»; тое, што, як мы чулі, адбылося ў Капернауме, зрабі і тут, на бацькаўшчыне Тваёй. |
4:24 | І сказаў: праўду кажу вам, што ніякага прарока не прымаюць на бацькаўшчыне яго. |
4:25 См.: 🔗3Цар. 17:10 🔗Іак. 5:17 | Па праўдзе кажу вам: многа было ўдоў у Ізраілі ў дні Іліі, калі зачынена было неба на тры гады і шэсць месяцаў, так што настаў голад вялікі па ўсёй зямлі; |
4:26 | і ні адной з іх не быў пасланы Ілія, толькі ў Сарэпту Сідонскую, да жанчыны – ўдавы; |
4:27 См.: 🔗4Цар. 5:14 | і шмат было пракажоных у Ізраілі пры Елісеі прароку, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, акрамя Неемана Сірыяніна. |
4:28 | І напоўніліся ярасцю ўсе ў сінагозе, пачуўшы гэта; |
4:29 | і, падняўшыся, выгналі Яго прэч з горада, і павялі Яго на верх гары, на якой горад іх быў пабудаваны, каб скінуць Яго; |
4:30 | Ён жа, прайшоўшы паміж імі, адышоў. |
4:31 | І спусціўся ў Капернаум, горад Галілейскі; і вучыў іх па суботах. |
4:32 | І здзіўляліся вельмі вучэнню Яго, бо з уладаю было слова Яго. |
4:33 См.: 🔗Мк. 1:23 | І быў у сінагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і закрычаў моцным голасам, |
4:34 | кажучы: пакінь; што Табе да нас, Іісусе Назараніне? Ты прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы. |
4:35 | Але Іісус забараніў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі з яго. І дэман, кінуўшы яго на сярэдзіну, выйшаў з яго, зусім не пашкодзіўшы яму. |
4:36 | І жах ахапіў усіх, і размаўлялі паміж сабою, гаворачы: што гэта за слова, што Ён з уладаю і сілаю загадвае духам нячыстым, і яны выходзяць? |
4:37 | І разнеслася погаласка пра Яго па ўсіх навакольных мясцінах. |
4:38 | [Выйшаўшы з сінагогі, Ён увайшоў у дом Сімана;] а цешча Сіманава была ахоплена моцнай гарачкай; і прасілі Яго за яе. |
4:39 | І, стаўшы над ёю, Ён забараніў гарачцы; і пакінула яе; і адразу ўстаўшы, яна прыслужвала ім. |
4:40 | А як заходзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, ацаляў іх. |
4:41 | Выходзілі таксама з многіх і дэманы, якія крычалі і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. І, забараняючы, не дазваляў ім гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос. |
4:42 | А як настаў дзень, Ён, выйшаўшы, адправіўся ў пустэльнае месца; і людзі шукалі Яго, і прыйшлі да Яго, і затрымлівалі Яго, каб не адыходзіў ад іх. |
4:43 См.: 🔗Мк. 1:38 | Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам павінен дабравесціць Я Царства Божае, бо на тое Я пасланы. |
4:44 | І прапаведаваў у сінагогах Галілейскіх. |