Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 11 | |
11:1 | І сталася, калі закончыў Іісус настаўленні дванаццаці вучням Сваім, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у гарадах іх. |
11:2 См.: 🔗Лк. 7:18 | А Іаан, пачуўшы ў цямніцы пра дзеі Хрыстовы, паслаў двух вучняў сваіх |
11:3 См.: 🔗Втор. 18:15 | сказаць Яму: ці Той Ты, Які павінен прыйсці, ці чакаць нам другога? |
11:4 | І сказаў ім Іісус у адказ: ідзіце, скажыце Іаану, што чуеце і бачыце: |
11:5 См.: 🔗Ис. 29:18 🔗Ис. 35:5 | сляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія дабравесцяць, |
11:6 | і блажэнны, хто не спакусіцца аба Мне. |
11:7 | Калі ж пайшлі яны, Іісус пачаў гаварыць народу пра Іаана: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці не трысціну, ветрам калыханую? |
11:8 | Што ж глядзець хадзілі вы? ці не чалавека, убранага ў мяккае адзенне? Але тыя, што носяць мяккае адзенне, жывуць у харомах царскіх. |
11:9 | Што ж глядзець хадзілі вы? прарока? Так, кажу вам, і больш, чым прарока. |
11:10 | Бо ён той, пра якога напісана: «вось, Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою». |
11:11 | Праўду кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Іаана Хрысціцеля; але меншы ў Царстве Нябесным большы за яго. |
11:12 См.: 🔗Лк. 16:16 | Ад дзён жа Іаана Хрысціцеля да сёння Царства Нябеснае дасягаецца сілаю, і тыя, што сілу ўжываюць здабываюць яго; |
11:13 | бо ўсе прарокі і закон прадвясцілі да Іаана. |
11:14 См.: 🔗Мал. 4:5 | І калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілія, які мае прыйсці. |
11:15 | Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе. |
11:16 См.: 🔗Лк. 7:31 | З кім параўнаю род гэты? Падобны ён да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, аклікаючы адны другіх, |
11:17 | кажуць: «мы ігралі вам на дудцы, а вы не танцавалі; мы спявалі вам жалобнае, а вы не галасілі». |
11:18 | Бо прыйшоў Іаан, не есць, не п'е; і кажуць: «у ім дэман». |
11:19 См.: 🔗Лк. 7:34 | Прыйшоў Сын Чалавечы, есць і п'е; і кажуць: «вось, чалавек, які любіць есці і віно піць, прыяцель мытнікам і грэшніка». І апраўдана мудрасць дзецьмі яе. |
11:20 | Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш праявіліся сілы Яго, бо яны не пакаяліся. |
11:21 См.: 🔗Лк. 10:13 | Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо калі б у Тыры і Сідоне явіліся сілы, яўленыя ў вас, яны б даўно ўжо ў валасяніцы і ў попеле пакаяліся; |
11:22 | але кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, чым вам. |
11:23 | І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла будзеш нізрынуты; бо калі б у Садоме явіліся сілы, яўленыя ў табе, дык ён прастаяў бы па сённяшні дзень; |
11:24 | але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чым табе. |
11:25 | Тым часам, далей прамаўляючы, Іісус сказаў: слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. |
11:26 | Так, Ойча! бо такое было Тваё ўпадабанне. |
11:27 | Усё Мне перададзена Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, толькі Айцец; і Айца не ведае ніхто, толькі Сын, і каму Сын хоча адкрыць. |
11:28 | Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас; |
11:29 См.: 🔗Иер. 6:16 | вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым; |
11:30 См.: 🔗1Iн. 5:3 | бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі. |