Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 3 | |
3:1 См.: 🔗2Кар. 13:11 | Урэшце, браты мае́, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам пра тое ж самае для мяне не цяжка, а для вас павучальна. |
3:2 См.: 🔗Ис. 56:10 🔗2Кар. 11:13 | Сцеражыцеся сабак, сцеражыцеся ліхіх дзеячаў, сцеражыцеся лжэабрэ́зання, |
3:3 См.: 🔗Иер. 4:4 🔗Рым. 2:29 | бо абрэ́занне — гэта мы, калі служым Богу духам і хвалімся Хрыстом Іісусам, а не на плоць спадзяёмся, |
3:4 | хоць я магу спадзявацца і на плоць. Калі нехта іншы думае, што можа спадзявацца на плоць, то тым больш я, |
3:5 См.: 🔗Дзеян. 23:6 🔗Дзеян. 26:5 | абрэзаны ў восьмы дзень, з роду Ізраілевага, калена Веніямінавага, Яўрэй з Яўрэяў, у адносінах да закону — фарысей, |
3:6 См.: 🔗Дзеян. 8:3 | па заўзятасці — ганіцель царквы Божай, паводле праведнасці законнай — бездакорны. |
3:7 | Але што для мяне было здабыткам, тое дзеля Хрыста я стаў лічыць стратаю. |
3:8 | Ды і ўсё я лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Іісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсяго пазбавіўся і ўсё лічу смеццем, каб здабыць Хрыста |
3:9 См.: 🔗Рым. 3:22 🔗Яўр. 4:3 | і знайсці сябе ў Ім не са сваёю праведнасцю, якая ад закона, а з тою, якая праз веру ў Хрыста, з праведнасцю, якая ад Бога па веры; |
3:10 См.: 🔗Рым. 6:5 🔗Рым. 8:17 | каб спазнаць Яго, і сілу ўваскрасення Яго, і ўдзел у пакутах Яго, прыпадабня́ючыся Яму ў смерці, |
3:11 | каб толькі дасягнуць уваскрасення з мёртвых. |
3:12 См.: 🔗1Кар. 13:12 🔗1Цім. 6:12 | Гэта не значыць, што я дасягнуў ужо ці стаў ужо дасканалым; але імкнуся, ці не дасягну і я, як дасягнуў мяне Хрыстос Іісус. |
3:13 См.: 🔗Лк. 9:62 | Браты, я не думаю пра сябе, што ўжо дасягнуў; адно толькі: забываючы тое, што ззаду, і сягаючы наперад, |
3:14 См.: 🔗1Кар. 9:24 | імкнуся да мэты, да ўзнагароды вышэйшага паклікання Божага ў Хрысце Іісусе. |
3:15 См.: 🔗Яўр. 5:14 | Дык вось, хто з нас дасканалы, так і павінен думаць; калі ж вы пра што інакш думаеце, то і гэта Бог вам адкрые. |
3:16 | Аднак, чаго мы дасягнулі, паводле такога правіла будзем жыць, гэтак і думаць. |
3:17 См.: 🔗Флп. 4:9 🔗2Фес. 3:9 | Будзьце ўсе пераймальнікамі маімі, браты, і глядзіце на тых, што жывуць паводле ўзору, які вы маеце ў нас. |
3:18 | Бо многія, пра каго я часта казаў вам, а цяпер нават са слязьмі кажу, жывуць як ворагі крыжа Хрыстовага; |
3:19 См.: 🔗2Пят. 2:1 🔗Рым. 16:18 | іх канец — пагібель, іх бог — чэрава, і слава іх — у ганьбе: яны думаюць пра зямное. |
3:20 См.: 🔗Ціт. 2:13 🔗Яўр. 13:14 | А наша грамадзянства — на нябёсах, адкуль мы і чакаем Спасіцеля, Госпада нашага Іісуса Хрыста, |
3:21 См.: 🔗1Iн. 3:2 🔗1Кар. 15:42 | Які пераўтворыць прынíжанае цела наша так, што яно стане падобным на слаўнае Цела Яго, праз уздзе́янне сілы Сваёй, якою Ён можа і падпарадкава́ць Сабе ўсё. |