Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 16 | |
16:1 | І калі мінула субота, Марыя Магдаліна і Марыя Іакавава, і Саламія купілі духмянасцяў, каб, прыйшоўшы, памазаць Яго. |
16:2 | І вельмі рана ў першы дзень тыдня прыходзяць да магілы, калі ўзышло сонца, |
16:3 | і гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад увахода ў магілу? |
16:4 | І, паглядзеўшы, бачаць, што камень адвалены; а быў ён надта вялікі. |
16:5 См.: 🔗Iн. 20:12 | І, увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака, што сядзеў справа, апрануты ў белы ўбор; і жахнуліся. |
16:6 | А ён кажа ім: не жахайцеся. Іісуса шукаеце Назараніна, распятага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе паклалі Яго. |
16:7 См.: 🔗Мф. 26:32 🔗Мк. 14:28 | Але ідзіце, скажыце вучням Яго і Пятру, што Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце, як Ён казаў вам. |
16:8 | І, выйшаўшы, пабеглі яны ад магілы; іх ахапіла трымценне і жах, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся. |
16:9 | А Іісус, уваскрэсшы ў першы дзень тыдня, явіўся перш Марыі Магдаліне, з якой выгнаў быў сем дэманаў. |
16:10 | Яна, пайшоўшы, абвясціла тым, што былі з Ім, якія смуткавалі і плакалі; |
16:11 | і тыя, пачуўшы, што Ён жывы і што яна бачыла Яго, не паверылі. |
16:12 См.: 🔗Лк. 24:13 | Пасля ж гэтага явіўся Ён у іншым вобразе двум з іх дарогаю, калі яны ішлі ў сяло. |
16:13 | І тыя, пайшоўшы, абвясцілі астатнім; але і ім не паверылі. |
16:14 | Нарэшце, явіўся Ён і самім адзінаццаці, калі яны ўзляжалі на вячэры, і дакараў іх за нявер’е і жорсткасць сэрца, што яны тым, хто бачыў Яго Уваскрэслага, не паверылі. |
16:15 | І сказаў ім: ідучы па ўсім свеце, прапаведуйце Евангелле ўсяму стварэнню. |
16:16 См.: 🔗Iн. 12:48 | Хто будзе мець веру і хрысціцца, той збаўлены будзе; а хто не будзе мець веры, асуджаны будзе. |
16:17 См.: 🔗Дзеян. 2:4 🔗1Кар. 12:10 | А тых, хто ўверуе, будуць суправаджаць знаменні такія: імем Маім будуць яны выганяць дэманаў; будуць гаварыць новымі мовамі; |
16:18 | будуць браць змей; а калі што смяротнае вып’юць, не пашкодзіць ім; на хворых ускладуць рукі, і тыя будуць здаровыя. |
16:19 | І вось, Гасподзь пасля таго, як гаварыў да іх, узнёсся на неба і сеў праваруч Бога. |
16:20 | А яны, выйшаўшы, прапаведавалі ўсюды, і Гасподзь садзейнічаў ім і пацвярджаў слова знаменнямі ўслед. Амінь. |