Язык:
Беларускi
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
| |
Раздзел 3 | |
3:1 | У тыя дні прыходзіць Іаан Хрысціцель і прапаведуе ў пустыні Іудзейскай |
3:2 | і кажа: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае. |
3:3 | Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісаія: голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабіце сцежкі Яму. |
3:4 См.: 🔗Мк. 1:6 | А ў самога Іаана была вопратка з вярблюджага воласу і скураны пояс на паясніцы ягонай; а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд. |
3:5 | Тады выходзілі да яго Іерусалім і ўся Іудзея, і ўсё наваколле Іарданскае |
3:6 | і хрысціліся ў Іардане ад яго, спавядаючыся ў грахах сваіх. |
3:7 См.: 🔗Мф. 23:33 🔗Лк. 3:7 | Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысціцца, Іаан сказаў ім: адроддзе яхідніна! хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу? |
3:8 | Прынясіце ж годны плод пакаяння; |
3:9 См.: 🔗Iн. 8:39 🔗Дзеян. 13:26 | і не думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узвесці дзяцей Аўрааму; |
3:10 См.: 🔗Мф. 7:19 | ужо і сякера пры корані дрэў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь; |
3:11 | Я хрышчу вас вадою на пакаянне; але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне; я не варты панесці абутак Яго; Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём; |
3:12 См.: 🔗Лк. 3:17 | лапата Яго ў руцэ ў Яго, і Ён ачысціць гумно Сваё, і збярэ пшаніцу Сваю ў жытніцу, а мякіну спаліць агнём непагасным. |
3:13 | Тады прыходзіць Іісус з Галілеі на Іардан да Іаана хрысціцца ад яго. |
3:14 | Іаан жа стрымліваў Яго, кажучы: мне трэба ў Цябе хрысціцца, а Ты прыходзіш да мяне? |
3:15 | Але Іісус сказаў у адказ яму: дапусці цяпер, бо так належыць нам здзейсніць ўсякую праўду. Тады Іаан дапускае Яго. |
3:16 | І ахрысціўшыся, Іісус выйшаў адразу з вады; — і вось, адкрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Іаан Духа Божага, Які сыходзіў, як голуб, і апускаўся на Яго. |
3:17 | І вось, голас з нябёсаў прамовіў: Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў. |