Священное Писание

Дзеянні Святых Апосталаў, глава 1

Оглавление
1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24  25  26  27  28 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 1
1:1Пе́ршую кнігу, Фео́філе, напіса́ў я пра ўсё, што Іісус рабíў і чаму вучы́ў
1:2ад пача́тку да таго́ дня, калі Ён ўзнёсся, да́ўшы праз Духа Свято́га настаўле́нні Апо́сталам, якіх Ён абра́ў,
1:3пе́рад якíмі Ён і пасля́ паку́т Сваіх паказа́ў Сябе́ жывы́м у шматлíкіх до́казах, на праця́гу сарака́ дзён яўля́ючыся ім і гаво́рачы пра Царства Бо́жае;
1:4і, сабра́ўшы іх, Ён загада́ў ім: з Іерусалíма не адлуча́йцеся, а чака́йце абяца́нага Айцо́м, пра што вы чу́лі ад Мяне́;
1:5бо Іаа́н хрысцíў вадо́ю, а вы бу́дзеце хры́шчаны Ду́хам Святы́м праз не́калькі дзён.
1:6Таму́ яны, сышо́ўшыся, пыта́ліся ў Яго́, ка́жучы: Го́спадзі, ці не ў гэты час аднаўля́еш Ты ца́рства Ізра́ілю́
1:7Ён жа сказа́ў ім: не ва́ша спра́ва ве́даць часы́ і тэ́рміны, якíя Айце́ц устанавíў Сваёю ўла́даю;
1:8але вы атрыма́еце сілу, калі сы́дзе Святы́ Дух на вас, і бу́дзеце Мне све́дкамі ў Іерусалíме, і ва ўсёй Іудзе́і і Самары́і, і аж да кра́ю зямлі.
1:9І, сказа́ўшы гэта, Ён узня́ўся, паку́ль яны глядзе́лі, і во́блака схава́ла Яго ад вачэ́й іх.
1:10І калі яны ўзіра́ліся ў не́ба, як Ён аддаля́ўся, ра́птам паўста́лі перад íмі два мужы́ ў бе́лым адзе́нні,
1:11якія сказа́лі: мужы́ Галіле́йскія! чаго вы стаіце́, угляда́ючыся ў неба́ Гэты Іісус, Які ўзнёсся ад вас на неба, пры́йдзе такім са́мым чы́нам, як вы ба́чылі Яго, калі ўзыхо́дзіў на неба.
1:12Тады вярну́ліся яны ў Іерусалíм з гары́, называ́най Елео́н, што непадалёку ад Іерусалíма, на адле́гласці хады́ субо́тняга дня.
1:13I, увайшо́ўшы, паднялíся ў святлíцу, дзе і застава́ліся яны: Пётр і Іа́каў, Іаа́н і Андрэ́й, Філíп і Фама́, Варфаламе́й і Матфе́й, Іа́каў Алфе́еў і Сíман Зіло́т, ды Іу́да Іа́каўлеў;
1:14усе яны аднаду́шна трыва́лі ў малíтве і мале́нні ра́зам з жанчы́­намі і Мары́яй, Маці Іісу́савай, і з брата́мі Яго.
1:15I ў дні тыя Пётр, ста́ўшы пасяро́д ву́чняў, –
1:16 а было́ сабра́ных каля́ ста двац­цацí асо́б, – сказаў: мужы́ браты́! нале́жала здзе́йсніцца таму́, што ў Піса́нні прадказа́ў Дух Святы́ ву́снамі Давíда пра Іу́ду, які стаў павадыро́м тых, што ўзялí Іісуса;
1:17бо ён быў залíчаны да нас і атрыма́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэ́тае;
1:18але ён набы́ў зямлю́ за ўзнагаро́ду няпра́ведную і, нізры́нуўшыся, разадра́ўся пасярэ́дзіне, і вы́валілася ўсё нутро́ яго;
1:19і гэта ста́ла вядо́ма ўсім жыхара́м Іерусалíма, так што была́ назва́на зямля́ та́я на іх ула́снай мо́ве Акелдама́, што зна́чыць «зямля́ крывí»;
1:20бо напíсана ў кнíзе псалмо́ў: «няха́й ста́не двор яго пусты́м, і няха́й ніхто́ не жыве́ ў ім», і: «паса́ду яго няха́й пры́ме íншы»;
1:21таму́ трэба, каб з тых мужо́ў, што хадзíлі з на́мі ўвесь час, – калі прыйшо́ў і знахо́дзіўся сяро́д нас Гаспо́дзь Іісус,
1:22пачына́ючы ад хрышчэ́ння Іаа́навага і да таго́ дня, як Ён узнёсся ад нас, – адзін стаў ра́зам з намі све́дкам уваскрасе́ння Яго.
1:23I паста́вілі дваіх: Іо́сіфа, назы­ва́нага Варса́вам, які быў празва́ны Іу́стам, і Матфíя;
1:24і, памалíўшыся, сказалі: Ты, Го́спадзі, Сэрцаве́дзе ўсіх, пакажы́ аднаго́, якога Ты вы́браў з гэтых двух,
1:25каб ён прыня́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэтае і апо́стальства, ад якога адпа́ў Іу́да і пайшо́ў у сваё месца.
1:26I далí жэ́рабі ім, і вы́пала жэ́рабя на Матфíя, і ён быў прылíчаны да адзіна́ццаці Апо́сталаў.