Священное Писание

Саборнае Пасланне святога апостала Іакава, глава 5

Оглавление
1  2  3  4  5 
Біблія (Евангелле і Апостал) на беларускай мове. Пераклад Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Раздзел 5
5:1Цяпер паслу́хайце вы, багатыя, пла́чце і галасíце з – за няшча́сцяў вашых, якія надыхо́дзяць.
5:2Бага́цце ваша згніло́, і адзе́нне ваша мо́ллю з'е́дзена.
5:3Зо́лата ваша і серабро́ заржаве́ла, і ржа іх будзе све́дчаннем су́праць вас і з'е́сць це́лы вашы, як агонь: вы сабра́лі ска́рбы на апо́шнія дні.
5:4Вось, пла́та, не вы́дадзеная вамі рабо́тнікам, якія жа́лі пале́ткі вашы, крычы́ць, і крыкі жняцо́ў дайшлі да слы́ху Госпада Савао́фа.
5:5Вы жылí ў раско́шы на зямлі і це́шыліся асало́дамі, вы адкармíлі сэ́рцы вашы як бы́ццам на дзень забо́ю.
5:6Вы асудзíлі, забíлі пра́ведніка; ён не працíвіцца вам.
5:7Дык вось, браты, будзьце доўгацярплíвымі да прышэ́сця Гасподняга. Вось, земляро́б чакае кашто́ўнага пло́ду зямлі і доўга це́рпіць дзе́ля яго, паку́ль дачака́ецца дажджу́ ра́нняга і по́зняга;
5:8будзьце доўгацярплíвымі і вы, умацу́йце сэ́рцы ва́шы, таму што прышэ́сце Гасподняе наблíзілася.
5:9Не нарака́йце, браты́, адзін на аднаго́, каб не быць вам асу́джанымі: вось, Суддзя́ стаíць перад дзвяры́ма.
5:10За пры́клад, браты́ мае́,  вазьміце паку́тніцтва і доўгацярпе́нне прарокаў, якія прамаўля́лі ў імя́ Гасподняе.
5:11Вось, мы ўслаўля́ем як блажэ́нных тых, што цярпе́лі. Вы чу́лі пра цярпе́нне Íава і ба́чылі здзе́йсненае Госпадам, бо Гасподзь мнагамíласцівы і спага́длівы.
5:12Перш за ўсё, браты мае́, не клянíцеся ні небам, ні зямлёю, і нія́каю іншаю кля́тваю, а няхай будзе ў вас «так – так» і «не – не», каб вам не падпа́сці пад асуджэ́нне.
5:13Паку́туе нехта з вас? – няха́й мо́ліцца. Ра́дуецца нехта́ – няха́й спява́е псалмы́.
5:14Хварэ́е нехта з вас? – няха́й паклíча прасвíтараў Царквы́, і няха́й памо́ляцца над ім, пама́заўшы яго але́ем у імя́ Гасподняе,
5:15і малітва веры ўрату́е хворага, і пады́ме яго Гасподзь; і калі ён учынíў грахі, то бу́дуць праба́чаны яму́.
5:16Прызнава́йцеся адзін аднаму ў правíннасцях і малíцеся адзін за аднаго, каб вам ацалíцца: многае можа моцная малітва пра́веднага.
5:17Ілія́ быў чалаве́кам падо́бным да нас і малітваю памалíўся ён, каб не было́ дажджу́: і не было́ дажджу́ на зямлі тры гады і шэсць месяцаў;
5:18і зноў памаліўся: і неба дало́ дождж, і зямля ўрадзíла плод свой. 
5:19Браты! калі хто з вас ухíліцца ад ісціны, і наве́рне яго хто,
5:20то няха́й ве́дае: хто навярну́ў грэ́шніка з аблу́днага шля́ху яго, той спасе́ душу́ ад смерці і пакры́е мноства грахоў.